Медытатыўны спеў

Спеў - адзін з найважнейшых элементаў рэлігійнага культу. Кароткія спевы, што паўтараюцца зноў і зноў, надаюць яму медытатыўны характар. Выкарыстоўваючы ўсяго некалькі слоў, яны выражаюць асноўную рэальнасць веры, якая хутка асэнсоўваецца розумам. Калі словы паўтараюцца шмат разоў, гэтая рэальнасць паступова пранізвае ўсю істоту. Медытатыўны спеў, такім чынам, становіцца спосабам на выслухоўванне Бога. Гэта дазваляе кожнаму ўдзельнічаць у супольнае малітве, заставацца разам, уважліва чакаючы Бога, без неабходнасці занадта дакладнага фіксавання часу.

Каб адкрыць браму даверу да Бога, нішто не можа замяніць прыгажосці чалавечых галасоў, аб’яднаных спевам. Гэтая прыгажосць можа даць нам сузіранне “радасці на небе”, як тое называюць хрысціяне з Усходу. А ўнутры нас пачынае квітнець духоўнае жыццё.

Гэтыя спевы таксама падтрымліваюць асабістую малітву. Праз іх, пакрысе, наша істота знаходзіць унутранае адзінства ў Богу. Яны могуць трываць у цішыні нашага сэрца, калі мы на працы, калі мы размаўляем з іншымі людзьмі ці калі мы адпачываем. Такім чынам, малітва і паўсядзённае жыццё аб’ядноўваюцца. Спеў дазваляе нам працягваць маліцца, нават калі мы не ўсведамляем гэтага, у цішыні нашага сэрца.

“Спевы Тэзэ”, апублікаваныя на розных мовах, даволі простыя, але для выкарыстання іх падчас малітвы патрабуецца падрыхтоўка. Такая падрыхтоўка павінна адбывацца перад самою малітваю, каб пасля яе пачатку атмасфера заставалася медытатыўнаю.

Падчас малітвы лепш, калі ніхто не кіруе музыкай; такім чынам, кожны можа спаглядаць на крыж, іконы ці алтар. (Аднак у вялікай кангрэгацыі можа стаць так, што некаму спатрэбіцца кіраваць, як мага больш стрымана, невялікай групай інструментаў альбо выканаўцаў, якія падтрымліваюць астатніх, заўсёды памятаючы, што яны не выступаюць перад іншымі.) Асоба, якае распачынае спеў, знаходзіцца ў пярэдняе частцы, разам з тымі, хто будзе чытаць псальмы, чытанні і малітву вернікаў, не звяртаючыся ў тым часе да рэшты, але паварочваецца як усе астатнія да алтара ці ікон. Калі спеў распачынаецца адвольна, гук дастаткова нізкі. Дапаможным можа быць камертон, які дасць першую ноту музычным інструментам альбо будзе суправаджаць мелодыю. Пераканайцеся, што тэмп не запавольваецца занадта шмат, так як тое адбываецца, як правіла, калі спевы цягнуцца нейкі час. Разам з павелічэннем колькасці ўдзельнікаў спеву, для пачатку і заканчэння канонаў неабходна выкарыстоўваць мікрафон, пажадана партатыўны (спеў можна скончыць словам “Амэн” на заключнае ноце). Чалавек, які пачынае спяваць, можа падтрымаць астатніх, спяваючы ў мікрафон, але імкнучыся не заглушыць галасы іншых. Калі прысутных вялікая колькасць, важнае значэнне мае добрая гукасістэма; пры неабходнасці праверце гэта перад малітваю і выпрабуйце гэта з тымі, хто будзе карыстацца мікрафонамі.

Спевы на розных мовах падыходзяць для вялікіх міжнародных сустрэч. У малітве, арганізаванай у вашае мясцовасці з людзьмі ўсіх узростаў, большасць канонаў павінна быць на мовах, якія на самой справе разумеюць некаторыя ўдзельнікі, альбо на лацінскай мове. Калі магчыма, раздайце кожнаму чалавеку аркуш са спевамі альбо буклет з канонамі. Па жаданні вы таксама можаце ўключыць адзін ці два вядомыя мясцовыя спевы ці гімны.

Музычныя інструменты: гарманічную структуру спеваў можа падтрымліваць гітара альбо клавішны інструмент. Тое асабліва можа быць карысна дзеля захавання правільнага тону і тэмпу. Гітары павінны гучаць у класічным, а не ў фольк-стылі. Каб інструменты было чуваць, можа спатрэбіцца мікрафон. Акрамя гэтага асноўнага акампанементу прыгатаваныя таксама партытуры для іншых інструментаў.

Taizé – Instrumental 3 CD

Гэтая кружэлка прызначаная для падтрымкі спеву груп, якія збіраюцца разам на супольнае малітве. На ёй запісанае гітарнае суправаджэнне для 58 канонаў Тэзэ, мелодыя для флейты, габоя альбо кларнету.

Перайдзі на старонку: Кнігі, CD, DVD

“У Тэзэ вельмі цікавым з’яўляецца тое, што што гэтая формула заспакаяльнага паўтарэння была выкарыстана ў літургіі; гэта значыць, што яна выкарыстоўваецца не толькі ў асабістае малітве, але і ў сумеснай альбо супольнай малітве. Некаторыя маладзёны, якія амаль нічога не ведаюць пра містэрыюм, знаёмяцца з тым менавіта тут, і пачынаюць вучыцца, якім чынам маліцца”.

Аліўе Клеман

Printed from: https://www.taize.fr/be_article27968.html - 24 April 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France