“Не ўспамінайце былога і не разважайце пра мінулае. Вось Я ўчыню новае, і цяпер з’явіцца яно; ці ж не ведаеце пра гэта? Я зраблю шлях у стэпе і рэкі ў пустыні”.
Каментар брата Комба
Відэа на французскай мове; калі ласка, націсніце на дольным паску значок “СС”, каб уключыць ангельскія напісы.
Пытанні для дзялення ў групе
Што мне дапамагае жыць у гэты крызісны момант і чаму?
Якімі заняткамі я займаўся/-лася да крызісу і хацеў/-ла бы працягнуць й далей? А якія мне б хацелася спыніць? З якой нагоды?
Якімі ключавыя пасланнямі (пра заахвочванне, супакой, пытанні і г.д.) я хацеў/-ла бы падзяліцца з іншымі?