“Ты вызвалена ад немачы сваёй”

Біблійны ўрывак

Лк 13, 10-13

У адной з сінагог Ён навучаў у шабат. Была там жанчына, якая васемнаццаць гадоў мела духа немачы: яна была згорбленая і зусім не магла выпрастацца. Езус, калі ўбачыў яе, паклікаў і сказаў ёй: «Жанчына, ты вызвалена ад немачы сваёй». Ён усклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася, і пачала праслаўляць Бога.


Каментар сястры Ларэлы

Відэа на ангельскай мове.


Пытанні для дзялення ў групе

  1. Дзе ў жыцці я адчуваю заклік крочыць наперад, пераходзіць ад збянтэжанасці да ўпэўненасці?
  2. Якое значэнне тое мае для нашага грамадства?
  3. Спаглядаючы на ​​апошнія дні, ці магу я распазнаць Божую прысутнасць у маім паўсядзённым жыцці, Бога, які ўважлівы да мяне, уважлівы да свайго народа?

Printed from: https://www.taize.fr/be_article28080.html - 9 June 2023
Copyright © 2023 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France