Пяцідзесятніца 2020 г. | Онлайн-ініцыятываПрымаючы да ўвагі эпідэмічныя і санітарныя мерапрыемствы ў сувязі з COVID-19 у многіх краінах, сёлета будзе складана правесці летнія сустрэчы ў Тэзэ, як ў папярэднія гады. Мы спадзяемся распачаць супольныя малітвы ў Храме Паяднання на пачатку чэрвеня, прымаючы моладзь і дарослых як мага хутчэй. У той жа час мы хацелі б прапанаваць адмысловыя выходныя Пяцідзесятніцы з некалькімі ідэямі ў сеціве.
ПраграмаПятніца, 29 траўня
Субота, 30 траўня
Нядзеля Спаслання Святога Духа, 31 траўня | Пяцідзесятніца/Сёмуха
Малыя групы дзялення для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоўУ бліжэйшыя выходныя Пяцідзесятніцы мы прапануем маладзёнам ва ўзросце ад 18 да 35 магчымасць прыняць удзел у невялікіх групах дзялення, застаючыся дома. Зразумела, дарослыя, старэйшыя за 35 гадоў, таксама могуць сфармаваць самастойныя групы, бо біблійныя разважанні і пытанні для груп будуць даступныя для ўсіх. Па юрыдычных прычынах мы не можам запрасіць непаўнагадовых, але кіраўнікі груп, якія жадаюць, могуць разгледзець адпаведныя варыянты на мясцовым узроўні для ўдзельнікаў сваёй групы.
|