Olinda 2020

Онлайн праграма для сем’яў

Сёлета мы ўпершыню праводзім праграму для сем’яў у версіі online. Яна скіраваная для ўсіх тых, хто не зможа гэтым летам прыехаць у Тэзэ па прычыне пандэміі, а таксама для ўсіх тых сем’яў, што жадалі б узяць удзел. Праграма адрасаваная як для дарослых, так і для іх дзяцей.

Праграма разлічаная на тыдзень (6 дзён). Калі вам бракуе часу на тое, каб скончыць усё цягам тыдня, вы заўсёды можаце пакінуць тое і вярнуцца прыканцы тыдня праз чарговыя сем дзён! Кожнага дня прапаноўваецца іншая тэма, якая прадугледжана на прыблізна паўтары гадзіны. Ніжэй прыведзены парадак праграмы ў трох версіях, якіх мы раім прытрымлівацца:

- Спеў на пачатак дня: кароткая навука спеву на пачатак, запісанае на відэа, зробленае маладзёнам з розных краін!
- Тэатральная хвілінка: фільм, які ўводзіць у біблійную гісторыю дня.
- Дзяленне: матэрыял PDF з біблійнае гісторыяй на кожны дзень, пытаннямі і прапановамі на дзяленне для сем’яў.

Пасля дзялення вы можаце завяршыць спатканне супольнае малітваю. Мы заахвочваем вас падладжваць прапановы да канкрэтнае сямейнае сітуацыі ды дзяліцца тым з іншымі сем’ямі!

Дзень 1: Ной ды ізаляцыя ў каўчэгу
Спеў [https://vimeo.com/431712816] / Тэатральная хвілінка [https://vimeo.com/431691505] / Дзяленне

Дзень 2: Гісторыя Рут і Наомі
Спеў [https://vimeo.com/431713114] / Тэатральная хвілінка [https://vimeo.com/431696693] / Дзяленне

Дзень 3: Мука і дрожджы
Спеў [https://vimeo.com/431719169] / Тэатральная хвілінка [https://vimeo.com/431714226] / Дзяленне

Дзень 4: Ад глупства да мудрасці
Спеў [https://vimeo.com/431799738] / Тэатральная хвілінка [https://vimeo.com/431799965] / Дзяленне

Дзень 5: На шляху ў Эмаус
Спеў [https://vimeo.com/431810898] / Тэатральная хвілінка [https://vimeo.com/431809499] / Дзяленне

Дзень 6: Гісторыя Пяцідзесятніцы
Спеў [https://vimeo.com/431818177] / Тэатральная хвілінка [https://vimeo.com/431816797] / Дзяленне

Калі ласка, не вагайцеся, каб скантактавацца з камандаю ў Olinda, каб задаць свае пытанні, дасылайце нам свае ўвагі ды дзяліцеся сваім дасвядчэннем. Да нас можна напісаць olindateam taize.fr

Тыя з вас, хто пажадае фінансава падтрымаць гэтую ініцыятыву, можа зрабіць ахвяраванне ў фонд Сустрэч Тэзэ, пераходзячы на гэтую старонку [https://register.taize.fr/contribution.xhtml].

Printed from: https://www.taize.fr/be_article28349.html - 2 April 2023
Copyright © 2023 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France