Сёлета прапануем вам вынаходлівую летнюю ініцыятыву: кожную суботу пасля абеду з Тэзэ будзе адбывацца трансляцыя тэматычнае сустрэчы.
Семінары будуць адкрытымі для грамадскасці і будуць транслявацца ў простым эфіры на старонцы Тэзэ ў Facebook [http://www.facebook.com/taize], а таксама на гэтае нашае старонцы.
Варштаты адбываюцца кожную суботу а 18:30 (беларускі час), пачынаючы з ліпеня да канца жніўня.
Субота, 11 ліпеня
“Сузіранне (кантэмпляцыя) ў праваслаўнае традыцыі ды ў Тэзэ”
Сустрэча з айцом Ёанам Лена (Албанія/Нідэрланды), праваслаўным святаром
Субота, 18 ліпеня
Экалагічныя гавэнды ў сферы далейшае адукацыі - дасвядчэнне “Campus de la Transition”
Сустрэча з Сэсіль Рэнуар (Францыя), філосафам і манашкаю Рымска-каталіцкай жаночай кангрэгацыі Сясцёр Успення
Субота, 25 ліпеня
“Ад страху да мужнасці: захаванне надзеі ў трывожны час”
Сустрэча з Орсі Хардзі (Вугоршчына/Францыя)
Субота, 1 жніўня
“Вось чыню ўсё новае”. Адкрываючы новыя сувязі паміж верай і экалогіяй
Праводзяць валанцёры Тэзэ
Субота, 8 жніўня
“Заплануйце з вашым Богам будучыню, якую дае вам Бог”
Сустрэча з дзвюма манашкамі з рэлігійнага інстытуту Сясцёр св. Андрэя
en français
in English
Субота, 15 жніўня
“Надзея, што прыходзіць да нас з Уваскрасеннем Хрыста”
Сустрэча з братам Алоісам
Субота, 22 жніўня
“Аднаўляць лепей разам - салідарнасць у часы COVID-19 і пазней”
Сустрэча з Крыстофам Бэнам (Нямеччына/Швейцарыя)
Субота, 29 жніўня
Знакі надзеі ў цяжкія часы: маладзёны з усіх кантынентаў дзеляцца дасвядчэннем садідарнасці з апошніх месяцаў.