Крочучы па слядах апошняе онлайн сустрэчы
Пяцідзесятніца, напрыканцы лета мы прапаноўваем новую падобную ініцыятыву, якая адбудзецца на выходных 28-30 жніўня. Галоўнае тэмаю будзе
“Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў” (Прапановы на 2020 год). Выходныя будуць уключаць розныя ініцыятывы онлайн.
Праграма
Пятніца, 28 жніўня
- Бліжэй да апоўдня альбо ўвечары адбываецца першае навязванне кантакту віртуальных груп
- Трансляцыя вечаровае малітвы з Тэзэ а 20:30, папярэджаная словамі прывітання
Субота, 29 жніўня
- Ранішняя біблійная онлайн-медытацыя з братам
- Напрыканцы раніцы альбо бліжэй да другой паловы дня абмен у невялікіх віртуальных групах
- а 17:00 тэматычная онлайн-сустрэча
- а 20:30 трансляцыя вечаровае малітвы з Тэзэ, пасля чаго трансляцыя сустрэчы з братам Алоісам у Храме Паяднання
Нядзеля, 30 жніўня
- Раніцай у тых краінах, дзе гэта магчыма, удзел у мясцовых хрысціянскіх нядзельных набажэнствах
- Позняй раніцай альбо апоўдні біблійная онлайн-медытацыя з братам, якая суправаджаецца віртуальнай дыскусіяй пя групах
- а 17:00 абмеркаванне з братам і абмен па малых групах дзялення
- а 20:30 трансляцыя вечаровае малітвы з Тэзэ
Малыя групы дзялення для асобаў ва ўзросце 18-35 гадоў
З нагоды гэтае ініцыятывы мы прапануем маладзёнам ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў магчымасць паўдзельнічаць у невялікіх дыскусійных групах, застаючыся дома. Зразумела, што асобы, старэйшыя за 35 гадоў, таксама могуць утвараць групы, маўляў, біблійныя разважанні і пытанні будуць даступныя для ўсіх. Што тычыцца непаўнагадовае моладзі, па юрыдычных прычынах мы не можам прапанаваць ім тую ініцыятыву, але кіраўнікі моладзевых груп могуць падумаць над тым, якім чынам адаптаваць разважанні таксама для гэтае катэгорыі моладзі.
- Перад рэгістрацыяй моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, што жадае прыняць удзел, павінна прачытаць статут карыстальніка на французскае ці ангельскае мовах.
- Дзеля рэгістрацыі неабходна скарыстацца дадзенае формаю [https://meet.taize.fr/register/meeting/cac1f9b3-f6c8-4733-8b7b-e3dbdb20bfc2?_locale=fr] .
- Апошні дзень рэгістрацыі - нядзеля, 23 жніўня.
- Каб мець з намі зваротную сувязь, зрабіць прапанову ці паведаміць пра недарэчныя паводзіны, калі ласка, напішыце ліст на гэты адрас.