Еўрапейская сустрэча ў Турыне напрыканцы снежня 2021 г.Еўрапейская сустрэча ў Турыне, пра якую было абвешчана ва Уроцлаве ў снежні 2019 г. і якая была перасенена па прычыне пандэміі Covid-19, адбудзецца сёлета ад аўторку, 28 снежня 2021 г., па суботу, 1 студзеня 2022 г.
Паколькі эпідэмічная сітуацыя надаль незразумелая, дакладныя падрабязнасці Сустрэчы пакуль не могуць быць пададзеныя. Наколькі тое будзе магчыма, маладыя ўдзельнікі будуць пражываць альбо па сем’ях, альбо ў групавых памяшканнях (парафіяльныя цэнтры і школы). Малітвы апоўдні будуць адбывацца ў храмах у цэнтры горада, а вечаровыя адбудуцца ў выставачным цэнтры Lingotto. Ранішняя праграма будзе праходзіць у парафіях, а ў другой палове дня будуць праходзіць семінары на тэрыторыі горада. Шэраг мерапрыемстваў будзе транслявацца праз сеціва, каб дазволіць удзел тым, хто не зможа прыехаць у Турын. Больш дэталяў можна будзе дазнацца напрыканцы лета, але ўжо зараз для нас было б вельмі карысна даведацца колькасць маладзёнаў, якія жадаюць прыняць удзел у Сустрэчы. Таму мы просім асобы, якія жадаюць арганізаваць і прывезці ў Турын групу моладзі, як мага хутчэй напісаць нам па адрасе meeting taize.fr з падачай прыблізнае колькасці ахвотных, нават калі тая лічба мае ўступны характар. Гэта дапаможа нам з падрыхтоўкай. |