Гэтая сустрэча прызначана для сем’яў, якія ўдзельнічалі ў
Онлайн праграме і жадаюць падзяліцца сваім дасвядчэннем з іншымі сем’ямі. Падзея пройдзе 28-30 жніўня 2020 г.; яна адрасаваная сем’ям з дзецьмі ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў (варта зарэгістравацца толькі аднойчы, як уся сям’я, не трэба рэгістраваць кожнага па-асобку!).
Рэгістрацыя
- Нядзеля, 23 жніўня - апошні дзень рэгістрацыі.
Каб зарэгістравацца, калі ласка, скарыстайцеся гэтае формаю online [https://meet.taize.fr/register/meeting/81f18d02-a564-46be-8440-ecd57bccdb00].
Праграма
Пятніца, 28 жніўня
У другой палове дня альбо бліжэй да вечара - пачатак праграмы першага дня Ной ды ізаляцыя ў каўчэгу : Спеў [https://vimeo.com/431712816] / Тэатр [https://vimeo.com/431691505] / Дзяленне па групах
20:30 - трансляцыя вечаровае малітвы, надаваная з Тэзэ, а перад ёю некалькі слоў павітання.
Субота, 29 жніўня
10:00 - першая сустрэча груп дзялення.
15:00 - сесія пытанняў і адказаў з камандаю Olinda (сустрэча праз Zoom)
у другой частцы дня альбо бліжэй да вечара - праграма чацвёртага дня: Ад глупства да мудрасці: Спеў [https://vimeo.com/431799738] / Тэатр [https://vimeo.com/431799965] / Дзяленне па групах
20:30 - трансляцыя вечаровае малітвы з Тэзэ, пасля якой сустрэча ў Храме з братам Алоісам (трансляцыя з вёскі Тэзэ.
Нядзеля, 30 жніўня
Раніцаю - ўдзел у хрысціянскіх нядзельных набажэнствах у краінах, дзе тое магчыма.
Цягам апоўдня - другая сустрэча груп дзялення.
20:30 - вечаровая малітва з Тэзэ (трансляцыя).
Малыя групы дзялення для сем’яў
Нам бы хацелася прапанаваць сем’ям магчымасць удзельнічаць у невялікіх групах дзялення, не выходзячы з уласнага дома. Праграма разлічана на бацькоў і іх дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў. Бацькі нясуць поўную адказнасць за ўдзел у мерапрыемстве сваіх дзяцей.
- Перад рэгістрацыяй, калі вы жадаеце прыняць удзел у сустрэчы, перадусім варта прачытаць правілы ўдзельнікаў User’s Charter альбо па-ангельску [https://www.taize.fr/IMG/pdf/charter_familles_en_08_2020.pdf], альбо па-французску [https://www.taize.fr/IMG/pdf/charter_familles_fr_08_2020.pdf].
- Для беспасрэднае рэгістрацыі, карыстайцеся гэтае спасылкаю online [https://meet.taize.fr/register/meeting/81f18d02-a564-46be-8440-ecd57bccdb00].
- Калі вы хочаце адрэагаваць, зрабіць прапанову ці паведаміць пра недарэчныя паводзіны, калі ласка, напішыце нам па адрасе olindateam taize.fr.