Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ online
Два магчымыя варыянты ўдзелуДадзены артыкул быў абноўлены ў канцы лістапада: раней мы спадзяваліся, што зможам прыняць у вёсцы Тэзэ абмежаваную колькасць гасцей. Улічваючы цяперашні стан пандэміі, а таксама меры абмежавання і асцярожнасці, якія надаль дзейнічаюць ува Францыі ды шэрагу іншых краін, мы вырашылі правесці сёлетнюю Сустрэчу непасрэдна ў Тэзэ выключна з валанцёрамі, а ўжо ў сеціве - з усёй той моладдзю, якая захоча прыняць удзел і далучыцца online. Кожны чалавек можа выбраць адзін з двух пададзеных ніжэй магчымых спосабаў, каб удзельнічаць у Сустрэчы, застаючыся дома.
Цяперашні кантэкст пандэміі ставіць нас перад выклікам дасвядчэння супольнасці і сумеснага выкарыстання новых форм. Нягледзячы на тое, што сёлетні ўдзел у Пілігрымцы Даверу звычайным спосабам немагчымы, мы ў Тэзэ рады магчымасці запрасіць моладзь да online.удзелу ў Еўрапейскае сустрэчу ад 27 снежня 2020 г. па 1 студзеня 2021 г., у якую будуць заангажаваныя таксама маладзёны з усіх кантынентаў. Ніжэй мы прапануем два магчымыя спосабы ўдзелу ў гэтае сустрэчы. 1. Прыняць удзел у спатканні, сустракаючыся з іншымі на мясцовым узроўніПершым спосабам прыняць удзел у гэтае сустрэчы з’яўляецца прапанова сабрацца з некалькімі іншымі асобамі з вашага горада ці вёскі. Вы можаце ўчыніць тое рознымі спосабамі: выбраць месца, каб супольна правесці пяць дзён, альбо сабрацца на працягу дня, застаючыся пры гэтым дома, альбо сустрэцца цягам толькі аднаго дня. Прапанаваная праграма будзе ўключаць у сябе трансляцыі супольных малітваў і тэматычных сустрэ з Тэзэ, а таксама прапановы, адаптаваныя да матэрыялаў, якія будуць апублікаваны ў сеціве ў пачатку снежня – тэксты з Бібліі ды пытанні для груп дзялення, а таксама зварот брата Алоіса на 2021 год.
2. Асабісты online-удзелТой, хто не зможа прыняць удзел у сустрэчы разам з іншымі, можа прыняць удзел у сустрэчы індывідуальна. Інтэрнэт-праграма будзе ўключаць наступныя элементы: супольныя малітвы, біблійныя разважанні, дзяленне з іншымі маладзёнамі праз сеціва, семінары.
Далейшая інфармацыя пра розныя спосабы ўдзелу ў сустрэчы неўзабаве будзе апублікаваная на старонцы Тэзэ. У тым выпадку, калі вы аддаеце перавагу не ствараць невялікую групу ды не ўдзельнічаць у міжнародных групах дзялення online, на старонцы ў сеціве вы знойдзеце разважанні да тэматычных сустрэч і малітваў апоўдні і ўвечары. Каб атрымаць доступ да гэтых элементаў праграмы, рэгістрацыя вам не патрабуецца. |