Кожную суботу лета з Тэзэ будзе адбывацца трансляцыя тэматычнага семінара. Ніжэй вы можаце ўбачыць план гэтых семінараў, які будзе абнаўляцца з тыдня на тыдзень.
Семінары будуць транслявацца онлайн з Тэзэ на старонцы YouTube [http://www.youtube.com/taize], а таксама беспасрэдна тут.
Час: кожная субота а 17:30 (а 18:30 часу беларускага) ад пачатку ліпеня да верасня.
Карыстаючыся з формы, якая размешчана ніжэй, вы можаце адпраўляць пытанні дакладчыкам.
1 | Субота, 10 ліпеня
Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
з братам Алоісам, прыёрам Тэзэ
галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
асобы ва ўзросце 18-35 гадоў, якія прагнуць паўдзельнічаць у другое частцы семінару ў малых групах дзялення, могуць зарэгістравацца тут [https://meet.taize.fr/register/meeting/c6452a5f-db7b-4a53-bea7-95463523952a?_locale=en].
2 | Субота, 17 ліпеня
Дзейнічаючы супольна дзеля чалавечае дружбы
разам з Радзяй Бакух ды Вінсентам Феральдзі, двума прамоўцамі сустрэчы маладых хрысціянаў і мусульманаў
галоўная мова: французская (пераклад на ангельскую даступны на YouTube)
3 | Субота, 24 ліпеня
Відавочца пра хрысціянскую прысутнасць у Сірыі
разам з сястрою Рымай Насэр з кармеліцкае супольнасці св. Юзафа ў Латакіі, Сірыя
галоўная мова: французская (пераклад на ангельскую даступны на YouTube)
4 | Субота, 31 ліпеня
Звяртайце ўвагу на знакі надзеі - нават у часы пандэміі
разам з бр. Себасцьянам з Тэзэ, Крысцінаю (Нямеччына/В. Брытанія), Эмануэлай (Італія) ды Ціленам (Славенія)
галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
Карыстаючыся з формы, якая размешчана ніжэй, альбо падчас трансляцыі ў каментарыях вы можаце адпраўляць пытанні дакладчыкам.
5 | Субота, 7 жніўня
Бог і Сусвет: вачыма навукі і вачыма веры
разам з пастарам і фізікам Раландам Бенцам (Швейцарыя)
галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
6 | Субота, 14 жніўня
Міжнародная сетка GreenFaith і яе досвед
разам з Каралінаю Бадэр (Нямеччына) ды Нанаю Фірман (Інданэзія)
галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
7 | Субота, 21 жніўня
Разважанні пра будучыню Еўропы
Члены Еўрапейскага парламента ў дыялогу з моладдзю
галоўная мова: ангельская
8 | Субота, 28 жніўня
Якім чынам вера вядзе нас да экалагічных дзеянняў?
разам з Магдаленай Кадзяк (Польшча) з руху Laudato Si’
галоўная мова: ангельская
8 | Субота, 4 верасня
Вера ў нашым штодзённым жыцці. Гутарка з праваслаўнымі хрысціянамі
разам з а. Ёанам Лена (Албанія/Нідэрланды), праваслаўным святаром
галоўная мова: ангельская
Форма для задавання пытанняў дакладчыкам
Калі ласка, пазначайце нумар семінару, выкладчыку якога вы задаеце пытанне.