Прэс-рэліз | У Тэзэ пачалося лета

Серада, 14 ліпеня 2021 г.

Пасля такога цяжкага года з-за пандэміі ў Тэзэ (французскі дэпартамент Сона і Луара) аднавіліся міжнародныя моладзевыя сустрэчы. Сумесна з уладамі быў створаны пратакол аховы здароўя, які гарантуе, што “медыка-санітарныя меры” будуць выконвацца ўсімі прысутнымі. Такім чынам, штотыднёва некалькі соцень чалавек змогуць прыняць удзел у прапанаваных мерапрыемствах - супольных малітвах, малых групах дзялення, семінарах, практычных абавязках.

Сярод мерапрыемстваў летняе праграмы, мы хацелі б адзначыць, у прыватнасці:

Навіны сцісла

  • Кожнага дня адбываецца аўдыё-трансляцыя вечаровае малітвы на старонцы Тэзэ, а штосуботы вечаровая малітва транслюецца на YouTube-канале Тэзэ.
  • У апошнія месяцы браты распрацавалі новыя прадукты, такія як печыва “Квадрацікі з Тэзэ” ды хатнія травяныя гарбаты, якія прадаюцца ў краме Супольнасці ў Тэзэ, а таксама ў віртуальнае краме [https://shop.taize.fr/en/].
  • Для зацікаўленых журналітсаў даступныя чатыры кнігі на французскай мове ў выглядзе медыя-пакета. Знайсці апісанне прадукту ды скласці замову можна тутака.

Акрэдытацыя

Дзеля таго, каб зрабіць справаздачу, атрымаць фотаздымкі высокае якасці, запытацца пра магчымасць інтэрв’ю з адным з братоў альбо валанцёрамі, напішыце нам па адрасе.

Падпіска

Калі вы журналіст і хочаце атрымліваць прэс-рэлізы ад Тэзэ, якія рассылаюцца тры разы на год, пішыце нам па гэтым адрасе.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article31995.html - 21 September 2021
Copyright © 2021 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France