Падарожжа насустрач COP26 у Глазга
Малітоўнае чуванне ў інтэнцыі клопату аб стварэнні: лістападУ перыяд з 1 верасня па 4 кастрычніка хрысціяне па ўсім свеце збіраюцца разам на малітоўным чуванні і разважаннях, прысвечаных апецы аб навакольным асяроддзі [http://www.seasonofcreation.org]. Наконадні сустрэчы COP26 у Глазга, ніжэй вы знойдзеце расклад набажэнства малітоўнага чування ў адпаведнасці з супольнымі малітвамі ў Тэзэ. Расклад набажэнстваў на кастрычнік і лістапад будзе апублікаваны на гэтае старонцы пазней.
Лістапад: прапанаваны парадак малітвыСпеў Let all who are thirsty come Псальм Alleluia 17 можа быць спявана паміж кожнымі строфамі
з Псальма 23 (22)
Фрагмент са Святога Пісання
Яна 3, 11-17
Спеў Цішыня Малітвы ў інтэнцыі стварэння Першыя дзве малітвы паходзяць з тэксту энцыклікі папы Францішка Laudato Si’, тры апошнія былі атрыманыя ад Супольнасці Ёна і маладзёнаў з Тэзэ. Паміж малітвамі можна спяваць Kyrie 10. 1) Божа любові, мы давяраем Табе ўсіх маладзёнаў якія распачынаюць новыя праекты або бяруць на сябе абавязацельствы па клопаце аб планеце. - Цябе просім... 2) Божа, Стварыцель, Ты з намі кожны дзень; просім, падтрымлівай нас у нашых змаганнях на карысць справядлівасці, любові і спакою. - Цябе просім... 3) Каб мы вызваліліся ад усялякае трывогі. - Цябе просім... 4) Каб мы маглі навучыцца больш справядліва дзяліць рэсурсы нашае планеты паміж усімі - Цябе просім... 5) Каб пачуццё здзіўлення ад прыгажосці стварэння заставалася жывым унутры нас. - Цябе просім... 6) Стваральнік жыццяў, якія мы страцілі і зараз распачаем; учыні, каб мы ператварылі нашыя стрэльбы ў прылады сялянскае працы, нашыя ракеты ў матыкі, нашыя дроны ў камбайны ды вырошчвалі ежу для людзей у міры. - Пане, пачуй малітвы нашыя... (з Супольнасці Ёна ў Шатландыі) 7) Ойча Нябесны, мы дзякуем Табе за гэтую прыгожую Зямлю, якую Ты даў нам. Мы дзякуем Табе за самыя высокія горы, самыя глыбокія моры, самыя плоскія раўніны, самы дажджлівы лес, самую гарачую пустыню, самыя халодныя тундры. Мы дзякуем Табе за ўсё. Навучы нас чыніць усё магчымае, каб не нашкодзіць гэтае Зямлі, якую Ты даў. - Пане, пачуй малітвы нашыя... (са ЗША / Латвіі) 8) Пане Езу, Ты святло, якое выходзіць з цемры. Няхай Тваё святло асвятляе ўсіх людзей, якія ўдзельнічаюць у COP26, каб наш розум быў асветлены Тваім Евангеллем. (з Францыі) малітва Ойча Наш малітва брата Алоіса
Спевы Señor que florezca tu justicia Расклад малітвы на лістапад у версіі pdf: Кастрычнік: прапанаваны парадак малітвыСпеў Let all who are thirsty come Псальм Alleluia 17 можа быць спявана паміж кожнымі строфамі
з Псальма 96 (95)
Фрагмент са Святога Пісання
Апакаліпсіс 21, 1-5
Спеў Цішыня Малітвы ў інтэнцыі стварэння Першыя тры малітвы паходзяць з тэксту энцыклікі папы Францішка Laudato Si’, апошнія тры былі атрыманыя ад Супольнасці Ёна і маладзёнаў з Тэзэ. Паміж малітвамі можна спяваць Kyrie 10. 1) Божа любові, які існуеш ва ўсім Сусвеце, а таксама ў найменшым Тваім стварэнні; Ты, які атачаеш сваёй чуласцю ўсё, што існуе. - Цябе просім... 2) Божа, Стварыцель, навучы нас сузіраць Цябе ў прыгажосці Сусвету, дзе ўсё кажа нам пра Цябе. - Цябе просім... 3) Божа, Стварыцель, напоўні нас спакоем, каб мы жылі як браты і сёстры. - Цябе просім... 4) Дух Святы, Стварыцель, на пачатку ты лунаў над водамі. - Дух Святы, прыйдзі! 5) Дух Святы, Стварыцель, з твайго подыху ўсе істоты чэрпалі сваё жыццё. - Прыйдзі, Дух Суцяшальнік! 6) Пане Езу, збяры, як птушанят пад крыламі, усіх сваіх дзяцей, якія страцілі дамы з-за кліматычных бедстваў, і дай ім свой прытулак. - Пане, пачуй малітвы нашыя... (з Шатландыі і ЗША) 7) Молімся за новыя пакаленні пасярод іх страхаў, клопатаў і адчайных спробаў змяніць структуры, якія ставяць пад пагрозу іх будучыню: дай нам надзею насуперак надзеі. (з Нямеччыны) 8) Няхай Найвышэйшы Бог, які клапоціцца пра лілеі, накіроўвае нас, калі мы нагадваем адно аднаму аб клопаце пра лілеі, паветраных птушак і навакольнае асяроддзе. (з Уганды) малітва Ойча Наш малітва брата Алоіса
Спевы Surrexit Dominus Vere Расклад малітвы на кастрычнік у версіі pdf: Верасень: прапанаваны парадак малітвыСпеў The Kingdom of God Псальм Alleluia 17 можа быць спявана паміж кожнымі строфамі
з Псальма 8 (7)
Фрагмент са Святога Пісання
Мацвея 8, 23-27
Спеў Цішыня Малітвы ў інтэнцыі стварэння Першыя чатыры малітвы паходзяць з тэксту энцыклікі папы Францішка Laudato Si’, апошнія дзве былі атрыманыя ад Супольнасці Ёна. Паміж малітвамі можна спяваць Kyrie 10. 1) Усемагутны Божа, які існуеш ва ўсім Сусвеце, а таксама ў найменшым Тваім стварэнні; Ты, які атачаеш сваёй чуласцю ўсё, што існуе. - Цябе просім... 2) Божа, Стварыцель, навучы нас сузіраць Цябе ў прыгажосці Сусвету, дзе ўсё кажа нам пра Цябе. - Цябе просім... 3) Божа любові, мы молімся за ўсіх, хто пакутуе ад агню і вады, землятрусаў і бураў. Няхай яны захоўваюць надзею, нягледзячы на цяжкасці. - Цябе просім... 4) Божа, Стварыцель, абудзі нашае праслаўленне і ўдзячнасць; адары нас ласкаю пачуцця ўнутранай еднасці з усім, што існуе - Цябе просім... 5) Божа любові, мы даручаем Табе усіх людзей, асабліва наймалодшых, якія рэалізуюць новыя праекты ва ўмовах надзвычайнае кліматычнае сітуацыі. - Цябе просім... 6) Божа, Стварыцель, Ты заўсёды з намі; падтрымлівай нас у нашае барацьбе за справядлівасць, любоў і супакой. - Цябе просім... 7) Пане, дай нам адвагі паверыць, што змены магчымыя, дай перакананасць у тым, што варта зрабіць неабходныя крокі для стварэння адпаведнага грунту, каб тое адбылося. (з Папуа-Новай Гвінеі) 8) Пане, дазволь нам бачыць свет тваімі вачыма ды прыхілі нас да Тваёй волі адносна да нашае планеты. (з Бразіліі) малітва Ойча Наш малітва брата Алоіса
Спевы Tu sei sorgente viva Расклад малітвы на верасень у версіі pdf:
[1] Здымак: Cédric Nisi |