Еўрапейская сустрэча ў Турыне

Пачалася падрыхтоўка

У верасні трое братоў Супольнасці скіруюцца ў Турын, каб распачаць апошні перыяд падрыхтоўкі да Еўрапейскае сустрэчы, якая адбудзецца ў гэтым горадзе з аўторка, 28 снежня 2021 года, да суботы, 1 студзеня 2022 года. Яны далучацца да гарадское моладзі ды прадстаўнікоў розных Цэркваў, якія ўжо пачалі заахвочваць парафіі і мясцовыя супольнасці прымаць маладзёнаў, якія прыедуць у Турын напрыканцы гэтага года.

Як і ў папярэднія гады, Еўрапейская сустрэча будзе складацца на час малітвы і абмену ў малых групах, семінары на духоўныя, мастацкія і сацыяльныя тэмы, а таксама час на побыт з сем’ямі і парафіямі ў горадзе. Маладыя ўдзельнікі Сустрэчы будуць размешчаныя альбо па сем’ях, альбо ў групавых памяшканнях - парафіяльных цэнтрах ды школах. Малітвы апоўдні пройдуць у касцёлах у цэнтры горада, а вячэрнія - у выставачным цэнтры Lingotto. Ранішняя праграма адбудзецца ў парафіях, а тэматычныя сустрэчы ў другой палове дня пройдуць у розных мясцінах у горадзе.

Шэраг мерапрыемстваў будуць трансляваць у сеціве, каб дазволіць прыняць удзел тым, хто не зможа прыехаць у Турын.

Падрабязная праграма Сустрэчы будзе распрацавана ў адпаведнасці з магчымасцямі, на якія дазволіць стан развіцця эпідэмічнае сітуацыі. Першая версія праграмы, а таксама рэгістрацыйная форма будуць размешчаны на нашае старонцы да канца верасня. Групы моладзі, якія жадаюць прыняць удзел у Сустрэчы, ужо зараз могуць распачаць працэс падрыхтоўкі.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article32131.html - 26 September 2023
Copyright © 2023 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France