На жаль, але ў сувязі з новымі абмежаваннямі, звязанымі з развіццём пандэміі, Еўрапейская сустрэча, якая мела адбыцца ў Турыне, не будзе праведзена так, як мы разлічвалі. Нам вельмі прыкра, што напрыканцы года мы не зможам прывітаць ўсіх, хто ўжо арганізаваў сваё падарожжа, але нам бы хацелася падзякаваць Цэрквам і месцічам Турына за ўсе намаганні, якія яны прыклалі на працягу апошніх месяцаў.
Сёлетняя Еўрапейская сустрэча ў выключным парадку пройдзе ў два паслядоўныя этапы.
З 28 снежня 2021 г. па 1 студзеня 2022 г. адбудзецца віртуальная Сустрэча. З Турына будуць арганізаваныя трансляцыі з удзелам некалькіх братоў ды моладзі з наваколля. Ахвотныя могуць далучыцца да ўдзелу праз сеціва. Неўзабаве будзе апублікавана адпаведная праграма.
Адначасова, з 7 па 10 ліпеня Цэрквы Турына запрашаюць маладзёнаў з Еўропы масава прыбыць да Турына на чарговы этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі. Удзельнікі будуць размешчаны па сем’ях ды парафіях рэгіёну, а таксама сустрэнуцца на малітве, у малых групах ды на тэматычных семінарах. Моладзь, калі будзе такое жаданне, зможа спыніцца на некалькі дзён у вёсцы Тэзэ па дарозе ў Турын альбо пасля Сустрэчы на зваротным шляху.