Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціянШтогод з 18 па 25 студзеня хрысціяне ўсяго свету ўдзельнічаюць у Тыдні малітваў аб еднасці. Сёлета гэты тыдзень малітваў падрыхтавала Рада Цэркваў Блізкага Ўсходу. Ніжэй вашае ўвазе некалькі спосабаў прыняць удзел у гэтым тыдні праз лучнасць з Тэзэ.
Супольная малітва з Радай Цэркваў Блізкага ЎсходуСёлетняя тэма, якая была абрана Радай Цэркваў Блізкага Ўсходу: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму”. Прапанаваная тэма, у прыватнасці чытанні з Бібліі і малітоўныя інтэнцыі, даступны ў сеціве пад гэтае спасылкаю [https://unitedeschretiens.fr/semaine-de-priere-pour-unite-chretiens/materiel-a-telecharger-2022/]. Прачытайце або перачытайце “Прапановы на 2022 год”Тытул сёлетніх Прапаноў Тэзэ на 2022 год: “Становячыся стваральнікамі адзінства”. Хрысціянскага адзінства асабліва тычыцца пятая з Прапаноў. Поўны тэкст Прапаноў знаходзіцца па гэтае спасылцы. Перажыванне малітвы аб еднасці разам з ТэзэУ аўторак 18 студзеня а 18-е гадзіне ў Тэзэ ў прысутнасці прадстаўнікоў розных канфесій адбылася малітва, на якую былі запрошаныя нашыя сябры з наваколіц. Запіс гэтае малітоўнае трансляцыі можна паглядзець на відэа. Праслухайце падкаст з ТэзэПадкаст на гэтым тыдні ўяўляе сабой інтэрв’ю (на французскай мове) з пастарам Ан-Лораю Дане, адказнай за адносіны паміж хрысціянскімі Цэрквамі ў Пратэстанцкай федэрацыі Францыі. Гэтае інтэрв’ю можна паслухаць з асноўных падкаст-платформаў. Прачытайце пасланні ўдзельнікам Сустрэчы ў ТурынеЯк і кожны год, каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія лідэры дасылалі вітальныя пасланні удзельнікам Еўрапейскае Сустрэчы. Паслухайце лекцыю брата Алоіса пра адзінстваЛетась брат Алоіс быў запрошаны выступіць з працяглай прамовай аб адзінстве ў рамках серыі сустрэч, арганізаваных Папскім універсітэтам святога Тамаша Аквінскага, таксама вядомым як Ангелікум, у Рыме. Гэтую канферэнцыю можна знайсці ў сеціве па гэтае спасылцы [https://www.youtube.com/watch?v=XSOkPUZkOoI] (выступленне адбываецца па-італьянску; даступныя напісы па-французску). |