Еўрапейская сустрэча ў Турыне ў два этапыУ сувязі з развіццём пандэміі Еўрапейскую сустрэчу ў Турыне было вырашана правесці ў два паслядоўныя этапы:
Некаторыя водгаласы Сустрэчы, якая адбылася напрыканцы снежняЗ 29 па 31 снежня 2021 г. некалькі сотняў чалавек з Турына і рэгіёна П’емонт прынялі ўдзел у першым этапе Еўрапейскае сустрэчы. Малітвы адбываліся ў трох касцёлах горада.
30 снежня ўдзельнікі Сустрэчы разам паглыбілі разважанні над Пасланнем брата Алоіса на 2022 год «Становячыся стваральнікамі адзінства» праз наведванне адпаведных тэматычных майстар-класаў. Некаторыя з прысутных маладзёнаў таксама мелі магчымасць сузіраць Турынскую Плашчаніцу ў мясцовае катэдры. Прысутнасць у Турыне цягам наступных некалькіх месяцаўПа прычыне няўдачы па прыёме пілігрымаў у першапачаткова запланаваныя даты, частка Сустрэчы для замежных удзельнікаў ды іншых правінцый Італіі была перанесена на ліпень; браты з Супольнасці Тэзэ неўзабаве вернуцца ў Турын, каб працягваць супрацоўніцтва з мясцовымі Цэрквамі. Усе тыя, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да Сустрэчы ў Турыне, працягваюць свой шлях да Сустрэчы: да пачатку ліпеня штовечар пятніцы а 21-ае гадзіне ў касцёле San Dalmazzo (Via Garibaldi, Турын) будзе адбывацца малітва, а кожную першую пятніцу месяца — сустрэча-разважанне над Пасланнем брата Алоіса (таксама ў касцёле San Dalmazzo). З 7 па 10 ліпеня 2022 г.Падчас другога этапу, з 7 па 10 ліпеня 2022 г., Цэрквы Турына запрашаюць еўрапейскіх маладзёнаў супольна прыехаць на гэты новы этап Пілігрымкі Даверу на зямлі. Удзельнікі будуць перабываць з сем’ямі ды ў парафіях рэгіёну, сустрэнуцца на малітве, абмене думкамі ды майстар-класах. Моладзь - пры наяўнасці такога жадання - можа наконадні спыніцца на некалькі дзён у Тэзэ па дарозе ў Турын альбо ўжо пасля Сустрэчы, на зваротнае дарозе дадому. [1] Здымак: Michele Vico |