Украіна | Ініцыятыва салідарнасці па прыёме бежанцаўСутыкнуўшыся з гуманітарным крызісам, выкліканым вайной ва Украіне, Тэзэ адкрывае платформу дзеля наладжвання кантакту людзей, каторыя могуць прыняць у сябе бежанцаў, якія вымушаныя былі пакінуць Украіну.
За апошнія некалькі гадоў багата ўкраіснкае моладзі ўдзельнічала ў еўрапейскіх сустрэчах Пілігрымкі Даверу. Апошнім часам многім сем’ям, асабліва маці з дзецьмі, прыйшлося тэрмінова пакінуць сваю краіну, каб знайсці прытулак у іншым месцы. У многіх месцах заўважны рух салідарнасці, каб прыняць гэтых людзей, таму Тэзэ жадае падтрымаць гэты імпульс. Застаючыся на сувязі з нашымі сябрамі ва Украіне ды ў суседніх краінах, з ініцыятывамі салідарнасці, а таксама з амбасадай Украіны ў Парыжы, мы прапануем мясцовым парафіям або групам падрыхтавацца да іх прыёму. Разам з тым мы прагнем звярнуць увагу тых, хто гатовы прыняць бежанцаў:
Калі ласка, старанна запоўніце форму прымаючае асобы па-ангельску альбо па-французску. Калі ў вас засталіся якія-небудзь іншыя пытанні, пішыце нам на гэты адрас. Шчыра дзякуем вам за вашае заангажаванне! |