Прапанаваны расклад часу малітвы
Спеў
Laudate omnes gentes альбо Славіте всі народи
Малітва брата Алоіса
Езу Хрысце, стоячы ў цішыні перад Табою, мы дазваляем узняцца гэтай гарачай малітве: каб спыніўся збройны агонь на зямлі Украіны! Прымі ў сваёй любові тых, хто памірае ад гвалту і вайны, суцеш сем’і ў жалобе, пакажы сваю прысутнасць тым, хто знаходзіцца ў пакутах або каму давялося стаць бежанцам. Падтрымлівай тых, хто хоча міру і хто ва Украіне, РФ, Беларусі ды ў іншых краінах выступае з ініцыятывамі па спыненні вайны. Перад абліччам незразумелых пакутаў, мы ўсё ж верым, што Твае словы любові й міру ніколі не прамінуць. Ты аддаў сваё жыццё на крыжы і адкрыў для нас будучыню, якая існуе нават па-за межамі смерці. На нашым шляху да Вялікадня святло Твайго ўваскрасення будзе весці нас нават пасярод цемры, нагадваючы нам, што зло ніколі не будзе мець апошняга слова. Мы просім Цябе: дай супакой на нашыя часы. Ты наша надзея.
Псальм
Паміж кожнай страфою мы можам спяваць Bonum est confidere.
Дакуль, о Божа, лаяцца будзе Твой вораг?
Ці вечна зняважаць будзе вораг імя Тваё?
Чаму стрымваеш руку Тваю і правіцу Тваю?
Бог ёсць Цар мой спрадвеку,
што ўспамогу даваў на зямлі.
Ты выкрасаў крыніцу й паток,
Ты высушыў рэкі мнагаводныя.
Твой ёсць дзень і ночка Твая:
Ты стварыў святло і сонца.
Ты ўсе межы назначыў зямлі;
лета й зіму — Ты іх стварыў.
Не аддай зверу лютаму душу турка твайго;
не забудзь навекі грамаду бяздольнікаў Тваіх.
Глянь на запавет,
бо сховішчы зямлі напоўніліся шатрамі гвалту.
Няхай прыгнечаны не вяртаецца асаромленым,
бедны і ўбогі няхай славяць імя Тваё.
Паўстань, о Божа, Вядзі справу Тваю!
Успомні знявагі штодзённыя, што церпіш ад неразумнага.
з Псальму 74
Фрагмент са Святога Пісання
Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрнасці і Бог усякага суцяшэння, які суцяшае нас ва ўсякім смутку нашым, каб мы маглі суцяшаць усіх засмучаных тым суцяшэннем, якім Бог суцяшае нас саміх.
Другое пасланне да Карынцянаў 1, 3-4
Спеў
Dona nobis pacem
Цішыня
Малітва вернікаў
Паміж кожнай з малітоўных інтэнцый мы можам праспяваць Kyrie 10.
- За ўсіх, хто жыве ва Украіне. За ахвяр вайны ды за іх блізкіх, што перабываюць у жалобе, за параненых.
- За сем’і, моладзь і дзяцей, састарэлых людзей, якія пакутуюць ва ўмовах выбухаў.
- За тых, каму давялося пакінуць месца жыцця, выгнаных, бежанцаў, перасяленцаў, а таксама за ўсіх, хто іх прымае.
- За найбольш уразлівых людзей, якім няма куды ісці й якія бездапаможна церпяць з-за наступстваў вайны.
- За кіраўнікоў народаў і ўсіх тых, хто ў стане паўплываць на ход падзей, каб агонь як мага хутчэй спыніўся.
- За кіраўнікоў Цэркваў, каб яны ўмелі суправаджаць усіх тых, каго закранула гэтае страшэннае выпрабаванне.
- За міратворцаў. За ўсіх тых, хто ва Украіне, РФ, Беларусі ды іншых краінах заангажаваныя ў справу прасоўвання дыялогу й справядлівасці.
Ойча наш
Малітва дабраслаўлення
Ты дабраслаўляеш нас, Езу Хрыстэ, Ты, які з’яўляешся нашым супакоем і нашай надзеяй.
Спевы
Exaudi orationem meam | Frieden, Frieden | Jésus le Christ | Veni sancte Spiritus