Еўрапейская сустрэча ў Ростаку

З 28 снежня 2022 г. па 1 студзеня 2023 г. адбудзецца 45-ая Еўрапейская сустрэча, якая пройдзе ў паўночна-усходняе Нямеччыне, у горадзе Ростак ды ягоных прадмесцях. Гэтая інфармацыя была абвешчана братам Алоісам у часе вечаровае малітвы ў Турыне 30 снежня 2021 г.


Відэа Сустрэчы


Рэакцыя на навіну пра тое, што Еўрапейская сустрэча адбудзецца ў Ростаку

  • Мы цешымся, што жыхары Ростака і рэгіёна змогуць сустрэць моладзь з усёй Еўропы. Нягледзячы на ​​тое, што мы розныя, мы можам задэманстраваць знак даверу ды супакою міру ў Царкве й па-за ейнымі межамі. Гэта Пілігрымка Даверу, якая закране нашыя сэрцы і можа прасоўваць нас шляхам міру.
    брат Алоіс,
    Абшчына Тэзэ
  • Я ўдзячны братам Абшчыны Тэзэ за тое, што яны вырашылі правесці гэтую Сустрэчу ў Ростаку ды на ягоных прадмесцях, то бок упершыню не ў метраполіі. Для нас гэта выдатная магчымасць прыняць у нашым рэгіёне тысячы маладых людзей з усёй Еўропы, якія збіраюцца разам, каб маліцца, спяваць, разам правесці час у цішыні.
    Цільман Ерэміяс,
    біскуп Евангелічна-лютэранскай царквы зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
  • Выбіраючы Ростак, браты Тэзэ абралі сапраўды еўрапейскую мясціну. Ганзейскі горад мае ўплыў ва ўсім Балтыйскім рэгіёне. Тутэйшы ўніверсітэт прапануе месца для навучання і дом для многіх маладзёнаў, як мясцовых, так і з-за мяжы. Тут існуе вельмі добрае ўзаемаразуменне паміж хрысціянскімі Цэрквамі, якое з’яўляецца крыніцаю духоўнасці ды веры. Супольная малітва, спевы, цішыня - я шчаслівы, што сёлета дух Тэзэ прыйдзе ў Ростак.
    др. Штэфан Гессэ,
    каталіцкі арцыбіскуп Гамбургскае архідыяцэзіі
  • Багата маладзёнаў з Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі ўжо былі ў братоў у Тэзэ ўва Францыі і дасведчылі іх гасціннасць. Цяпер Тэзэ прыбывае да нас і прапануе нам вялікі шанец, што больш маладых людзей знойдуць да нас дарогу нават пасля Сустрэчы, таму што дзякуючы атмасферы Тэзэ яны знаходзяць доступ да духоўнага; праз абмен сваімі ідэямі з іншымі людзьмі яны змогуць узбагаціць жыццё моладзі ва ўласных мясцовых супольнасцях.
    Ізабэль Федтке (19 гадоў),
    старшыня Каталіцкае Моладзі Мекленбурга (KJM)
  • Рэгіён Ростака - з пункту гледжання царкоўнага жыцця - не такі насычаны, як, магчыма, Вроцлаў, Турын, Мадрыд ці Базэль - месцы апошніх Еўрапейскіх сустрэч. Менавіта ў гэтым некалькі братоў убачылі шанс: паехаць туды, дзе ўсё будзе не так, як было заўсёды ў мінулым. (...) Нам хацелася б заангажаваць спартовыя клубы ды маладых пажарных-добраахвотнікаў, а таксама грамадскае дабрачыннае аб’яднанне Volkssolidarität (ням. Народная салідарнасць) - ад Ростака да Гюстрава, Штральзунда і Тэтэрава.
    Альбрэхт Якс,
    пастар Евангелічна-лютэранскай царквы ў Бад-Даберане і мясцовы каардынатар падрыхтоўкі да Сустрэчы

Здымак: © Raymond Strauß

Printed from: https://www.taize.fr/be_article33567.html - 19 August 2022
Copyright © 2022 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France