Некалькі важкіх прычын паехаць у РостакПобыт у Ростаку ў чэрвені б.г. дазволіў тром братам з Тэзэ пераканацца, што гэты ганзейскі горад на Балтыйскім моры з’яўляецца добрым выбарам для Еўрапейскае сустрэчы. Ніжэй першая серыя важкіх прычын паехаць туды. Чарговы візіт адбудзецца ў верасні: браты вернуцца туды ўжо з міжнароднаю камандаю маладых валанцёраў.
1. Ядуць абляпіхавае марозіва перад спісаным ледаколамУ порце старога горада – рака Варнаў, якая ўпадае ў мора ў Варнемюндэ і плыве да Ростака – можна з’есці (чаму б й не ўзімку) смачнае абляпіхавае [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BB%D1%8F%D0%BF%D1%96%D1%85%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D1%83%D1%88%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%B1%D0%BD%D0%B0%D1%8F] марозіва, на фоне спісанага ледакола, прышвартаванага да прыстані. 2. Даць чайцы скрасці FischbrötchenПерад тым, як набыць марозіва, можна купіць рыбную булачку Fischbrötchen. Але будзьце ўважлівыя: яе можа ўхапіць чайка, калі вы не будзеце асцярожныя. Тое ж датычыцца і спакаванага пасілку, які будуць раздаваць штовечар падчас Сустрэчы, каб спажыць яго па дарозе на малітву апоўдні.
[1] 3. Паназірайце за экалагічным паромам у порце ВарнемюндэУ марскім порце Варнемюндэ можна назіраць за паромам, які ідзе ў Данію ці вяртаецца адтуль (Ростак знаходзіцца ўсяго ў 3 гадзінах шляху ад Капенгагена). Здаецца, што гэты паром мае вялізны комін, але на самой справе гэта “ротар Флетнера”, прылада для эканоміі паліва на 10%. 4. Адкрыйце для сябе шматгранны рэгіёнУдзельнікаў Сустрэчы таксама будуць гасціць у навакольных гарадах і вёсках, з дамамі з саламянымі стрэхамі, гатычнымі касцёламі з чырвонай цэглы, здалёк бачным шпілем абацтва XIII стагоддзя. Гэты рэгіён быў на першых старонках сусветнай прэсы ў 2007 годзе з нагоды сустрэчы Вялікай Васьмёркі ў паблізкім Хайлігендаме. 5. Дазвольце быць прывітанымУ зямлі Мекленбург кажуць, што «нават канец свету наступае праз пяцьдзесят гадоў» (Хельга Шуберт). Магчыма, менавіта гэтая мясцовая марудлівасць тлумачыць, чаму сям’я, якая прыбыла ў Ростак тры гады таму з поўдня, з харвацкага ўзбярэжжа, першай запоўніла фармуляр прыёму моладзі падчас Сустрэчы. Хрысціяне тут складаюць меншасць, але маюць шмат сяброў. Разлічваючы выключна на вернікаў, арганізаваць Сустрэчу было б немагчыма. Нават людзі, якія з самага пачатку дэкларавалі сябе атэістамі, таксама выказалі жаданне прыняць удзел у Сустрэчы. 6. Футбольная каманда, якую трэнуе перакананы хрысціянінДля тых, хто любіць футбол: трэнер Енс Хэртэль, які вывеў каманду Hansa Rostock у другі дывізіён, з’яўляецца хрысціянінам, які моліцца, чытае Біблію і ведае, што ў яго жыцці ды ў веры яго падтрымлівае хрысціянская супольнасць. Ён кажа: «Я быў хрысціянінам, перш чым стаць трэнерам. І застануся ім, калі ўжо не буду трэнерам».
[1] Здымак: © Raymond Strauß |