30 верасня 2023 г.

Экуменічнае малітоўнае чуванне ў Рыме (абноўлена)

У нядзелю, 15 студзеня, у Рыме на заканчэнне малітвы Анёл Панскі папа Францішак абвясціў, што працы чарговай Генеральнай Асамблеі Сіноду Рымска-Каталіцкага Касцёла будзе папярэднічаць экуменічнае малітоўнае чуванне ў суботу, 30 верасня, на рымскай плошчы Святога Пятра:

Шлях да адзінства хрысціянаў і сінадальны шлях Касцёла ўзаемазвязаныя. Таму я карыстаюся гэтай нагодаю, каб абвясціць, што ў суботу 30 верасня на плошчы Святога Пятра адбудзецца Сусветнае малітоўнае чуванне, з дапамогай якога мы даверым Богу працу ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў. Для моладзі, якая прыбудзе на чуванне ў гэтыя выходныя, Супольнасцю Тэзэ будзе арганізаваная спецыяльная праграма. Я ўжо цяпер заклікаю братоў і сясцёр усіх хрысціянскіх канфесій узяць удзел у гэтым “Сходзе народа Божага”.

Гэтую Сустрэчу народа Божага на працягу апошніх месяцаў рыхтавалі прадстаўнікі каля пяцідзесяці царкоўных груп з розных канфесій.

Панядзелак, 23 студзеня

Пасля абвяшчэння папам Францішкам праекта “Сходу народа Божага” яго падрыхтоўка ўвайшла ў новы этап.

- 23 студзеня адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі праекта, на якой выступілі некалькі прамоўцаў: старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), арцыбіскуп Люксембуржскі кардынал Жан-Клод Олерыш; прыёр Супольнасці Тэзэ брат Алоіс; арцыбіскуп Іен Эрнэст, асабісты прадстаўнік Арцыбіскупа Кентэрберыйскага пры Апостальскай Сталіцы і дырэктар Англіканскага цэнтра ў Рыме; архіепіскап Хаджаг Барсамян, прадстаўнік Армянскай Апостальскай Царквы (Эчміядзінскі каталікасат) пры Апостальскай Сталіцы; ды пастар Крысціян Крыгер, прэзідэнт Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў і Пратэстанцкай федэрацыі Францыі. Гэтую прэс-канферэнцыю можна паглядзець на канале Vatican News [https://www.youtube.com/watch?v=mQWATYg4zL4].

- З гэтае нагоды ў сеціве была запушчана адпаведная старонка www.together2023.net [http://www.together2023.net].

- Кожны маладзён, які жадае дапамагчы ў падрыхтоўцы, альбо ў Рыме, альбо ў адной з дзесяці працоўных груп, якія ствараюцца для ахопу ўсіх аспектаў падрыхтоўкі, можа напісаць на скрынку volunteers together2023.net.

- Адна з рабочых груп датычыцца камунікацыі. Мы шукаем валанцёраў з навыкамі графічнага дызайну, сацыяльных сетак, камунікацыі і медыя. Калі вы можаце дапамагчы з гэтым, смела пішыце на скрынку media together2023.net.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article35485.html - 25 April 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France