Вялікдзень у ТэзэРанак дня пачаўся з ранішняе малітвы на адкрытым паветры пад слабым дожджыкам. Пасхальны агонь быў запалены, калі мы чыталі тэксты з першае часткі Бібліі, дзе апавядаецца пра Божыя ўчынкі стварэння, вызвалення і збаўлення Бога – прадвобраз бязмежнай еднасці і паўнаты жыцця, абяцанай праз Уваскрасенне Езуса.
Вясковыя жанчыны з вёскі і манашкі з розных супольнасцяў, прысутных у Тэзэ, узялі велікоднае святло з вогнішча і ўзначалілі працэсію да Храма Паяднання. А 08.00 яны тройчы пастукалі ў дзверы Храма і пад спеў Mshiha qam (Месія жыве) Святло Уваскрасення ўвайшло ў Храм, а з вуснаў гучаў шэпт, які абвяшчаў «Ён жывы». Калі ж запальвалася пасхальная свечка, праспявалі Lumen Christi (Святло Хрыста), на што ўсе адказалі Deo gratias (Дзякуем Богу), і святло разлілося па ўсім Храме. І не толькі святло, але й тая радасць, якая ўсплывае ў нашых сэрцах, калі мы спяваем пра Ўваскрасенне. У канцы набажэнства на 20 розных мовах вуснамі і сэрцамі было абвешчана: Некалькі здымкаў з урачыстасці
[1] Спасылка на трансляцыю ўрачыстасці
[1] Зыдмкі: Jean-Pierre Nguyen |