Пілігрымы супакою
7 кастрычніка | Дзень малітвы ў інтэнцыі міруНа адкрыцці другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці Рыма-Каталіцкага Касцёла папа Францішак заклікаў правесці ў панядзелак, 7 кастрычніка, у першую гадавіну буйнога тэрарыстычнага нападу групоўкі ХАМАС на Ізраэль, Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце.
“У гэтую драматычную гадзіну нашае гісторыі”, – сказаў пантыфік, – “у той час як вецер вайны і агонь гвалту працягваюць спусташаць цэлыя народы і краіны”, хрысціянская супольнасць нагадвае аб сваім закліку да таго, каб “паставіць сябе на службе чалавецтву”. У Тэзэ браты і моладзь увесь дзень будуць маліцца за мір у Газе, Ізраэлі, на Заходнім беразе Ярдану, у Ліване і на Блізкім Усходзе, а таксама ва Ўкраіне, Нікарагуа, Гаіці, Афганістане, Буркіна-Фасо, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ды іншых краінах, раз’яднаных вайной і гвалтам. Вечаровая малітва будзе транслявацца ў простым эфіры з Тэзэ на нашым канале YouTube [https://www.youtube.com/ i9R taize]. Калі вы жадаеце падрыхтаваць малітву ў сваёй мясцовай абшчыне, ніжэй прапануем вам парадак набажэнства: Спеў: Славіте, всі народи, славіте Господа (Laudate omnes gentes па-украінску) |