10 October 2021
АбшчынаАпошнія навіныУ суботу, 9 кастрычніка 2021 г., брата Алоіса запрасілі выступіць у Рыме з прамоваю на распачацце каталіцкага Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, які будзе трываць цягам двух наступных гадоў. Ніжэй мы публікуем тэкст звароту.
Дзякуй, Святы Ойча, за скліканне гэтага сінода. У Тэзэ мы былі вельмі кранутыя, што нас запрасілі на адкрыццё. Дзякуй таксама за традыцыю запрашаць дэлегатаў з іншых Цэркваў. Будзе вельмі істотна пачуць ад іх аб іх (...)
4 April 2021
АбшчынаАпошнія навіныНа гэтае старонцы змешчаны ўсе даступныя ў сацыяльных медыях Тэзэ разважанні на Вялікі тыдзень і Вялікдзень.Як і заўсёды, кароткі фрагмент сённяшняга чытання з Бібліі можна знайсці на нашае старонцы, акрамя таго на гэтае старонцы можна знайсці словы брата Алоіса з малітвы апоўдні. Вербніца, 28 сакавіка
Здымкі з малітвы ля крыніцы св. Стэфана
Разважанне на дзень | брат Сцівен Панядзелак, 29 сакавіка
Разважанне на дзень | сястра Габі
Трансляцыя (...)
5 February 2021
АбшчынаАпошнія навіныУ аўторак, 2 лютага, адыйшоў у вечнасць брат Сільвен. Да апошніх дзён ён перабываў у добрай форме, але пасля сумеснай вячэры з братамі знянацку пачуў сябе блага. Ён памёр амаль адразу. Яму было 87 гадоў.
Урастыстасці ў яго памяць адбыліся апоўдні ў пятніцу, 5 лютага, у Храме Паяднання ў Тэзэ.
[1] Малітва брата Алоіса
Хвала табе, Божа ўсяго чалавецтва, за нашага брата Сільвена, за доўгае жыццё, якое ты яму даў на зямлі, і за яго сціплую і (...)
2 February 2021
АбшчынаАпошнія навіныЯк і кожны год, сёлета з 26 па 31 студзеня браты правялі сваю супольную нараду. Ніжэй заключная малітва брата Алоіса.
[3]
Хвала табе, Божа жыцця. Мы звяртаемся да цябе падчас вялікіх выпрабаванняў, якія перажывае чалавецтва. Дазволь нам спакойна прыняць наш удзел у гэтых выпрабаваннях.
Нашае заступніцтва становіцца яшчэ больш палымяным: пакажы сваю прысутнасць тым, хто пакутуе ад каранавірусу, іншых формаў хвароб, экалагічных бедстваў, (...)
6 December 2020
АбшчынаАпошнія навіныЗвонку Храма Паяднання, як тое было заўсёды ў папярэднія гады ў часе Адвэнту, ля дарогі былі ўсталяваны яслі. З тыдня на тыдзень, па меры набліжэння Калядаў, у іх будуць дадавацца чарговыя элементы.
Штотыдзень цягам Адвэнту на канале Абшчыны ў YouTube будзе размяшчацца біблійнае разважанне брата (з напісамі па-французску). Малітву, якая чытаецца братам Алоісам падчас супольнае малітвы апоўдні, можна знайсці, як звычайна, кожнага дня на (...)
19 August 2020
АбшчынаАпошнія навіныДарагія беларускія сябры,
з вялікаю ўвагаю мы ў Тэзэ сочым за навінамі з вашае ўкаханае краіны. Памятайце, што ў гэтую хвіліну мы вельмі блізкія з вамі. Мы ўзгадвалі пра вашу краіну падчас супольнае малітвы, і разам з маімі братамі я малюся за вас наступнымі словамі:
Уваскрослы Хрысце, Ты ведаеш нашы клопаты і выпрабаванні. І нястомна Ты кажаш нам: нічога не бойцеся, Я тут. Хрысце, мы даручаем Табе беларускі народ, у прыватнасці тых, хто (...)
17 November 2019
АбшчынаАпошнія навіныСупольнасць братоў Тэзэ ды праваслаўны прыход Сэнт-Сезар і Сэнт-Марсэль у г. Шалон-сюр-Сон па дабраслаўленні епіскапа Лукі, біскупа Сербскае епархіі ў Заходняй Еўропе, запрашаюць да ўдзелу ў дні сустрэч і канферэнцый, што адбудуцца ў Тэзэ.Субота, 23 лістапада 2019 г., пачатак а 9:30
Дзень будзе прысвечаны тэматыцы:«Прысутнасць жанчын у Праваслаўнае царкве»
«Бо, як жанчына ад мужчыны, так і мужчына праз жанчыну, а ўсё ад Бога» (1 Кар (...)
25 October 2018
АбшчынаАпошнія навіныСупольнасць братоў з Тэзэ ды праваслаўны прыход св. Кесарыя і св. Марсэля ў г. Шалон-сюр-Сон па дабраслаўленні біскупа Лукі, ардынарыя Заходнееўрапейскае епархіі Сербскае праваслаўнае царквы, запрашаюць на дзень сустрэч і канферэнцый, што пройдзе ў Тэзэ.Субота, 10 лістапада 2018, ад 09:30 раніцы
У гэты дзень асноўная ўвага будзе нададзена тэматыцы:«Праўдзівая малітва паходзіць з нашага сэрца»
«Праўдзівая малітва выходзіць з сэрца, суцішнага і (...)
21 February 2018
АбшчынаАпошнія навіныАд 2015 г. Еўропа апынулася ў міграцыйнае крызе беспрэцэдэнтнага маштабу. Сутыкаючыся з гэтымі зменамі і пры падтрымцы ды шчырасці шматлікіх нашых суседзяў, Супольнасць працягвае адкрываць свае дзверы, каб прыняць мігрантаў. Цэнтры прыёму і партнёрскія праграмы
У лістападзе 2015 г. дзеля прыёму мігрантаў з Кале ў Тэзэ пачаў дзейнічаць т.зв. CAO (Цэнтр прыёму і арыентацыі). Гэтае месца магло размясціць трынаццаць маладых мужчын ва ўзросце ад 19 (...)
1 November 2017
АбшчынаАпошнія навіныНавіны з Тэзэ рэгулярна з’яўляюцца ў розных сацыяльных сетках. Facebook YouTube Twitter Instagram
Ніжэй некаторыя прыклады тых публікацый. FacebookYouTubeTwitterGreat pic of yesterday's #rainbow at #Taizé! pic.twitter.com/rJY82HX2fB
— Taizé Community (@taize) September 10, 2017
Instagram Une publication partagée par Taizé (@taize) le 9 Sept. 2017 à 7h47 (...)