Сустрэчы для сем’яў

У Тэзэ, акрамя як для асобаў ад 15 да 29 гадоў, а таксама асобаў старэйшых за 30 гадоў, у пэўныя перыяды прадугледжаны спатканні для бацькоў з дзецьмі (да 14 гадоў). Трываюць яны ўвесь тыдзень, ад нядзелі да нядзелі. Калі ласка, памятайце, што мы можам прыняць толькі бацькоў (альбо аднаго з іх) з іх уласнымі дзецьмі.

Сёлета колькасць сем’яў, што будуць прымацца штотыдзень, будзе абмежаваная да 85. Мы будзем сачыць за тым, каб штотыдзень маглі прыязджаць сем’і з розных краін - існуе адпаведная квота. Па прычыне абмежаванага месца і вялікае колькасці жадаючых прыняць удзел у сустрэчах для сем’яў, звяртаемся да вас з просьбаю, каб сем’і прыязджалі ў Тэзэ раз на два гады.

Заахвочваем сем’і, чыё дзіцяці малодшае за 3 гады, ўстрымацца ад паездкі ў Тэзэ, бо мы не маем апякуноў і адмысловае праграмы для малых у такім узросце, а бацькам будзе складана прымаць удзел у праграме і адначасова сачыць за сваім дзіцяці.

Калі мы атрымаем ад вас уступную форму-заяўку, мы пацвердзім, ці магчымы будзе ваш прыезд у абраным часе, ці патрэбна будзе выбраць іншую дату.

Даты

Мы просім сем’і не рэгістравацца раней за 15 студзеня таго года, калі яны жадаюць прыехаць у вёску. Рэгістрацыя зробленая перад гэтаю датаю не будзе брацца пад увагу.

Калі ласка, праверце на старонцы, калі ў гэтым годзе адбываюцца адмысловыя сустрэчы для сем’яў.

Плануйце ваш прыезд у нядзелю а 15:00, а выезд у наступную нядзелю каля апоўдня. Бацькі, дзеці каторых пакуль не ходзяць яшчэ да школы, не павінны прыязджаць у жніўні, калі мы маем самы напружаны час.

Праграма

Група сем’яў штодня сустракаецца ў паблізкае вёсцы Ameugny, у месцы, якое называецца Olinda (каля 600 м ад Тэзэ). Большая частка праграмы адбываецца на свежым паветры. Кожны дзень распачынаецца біблійнымі ўводзінамі для бацькоў, што прыгатаваныя адным з братоў, пасля чаго бацькі ствараюць малыя дыскусійныя групы. У тым часе валанцёрская моладзь праводзіць для дзяцей, што падзеленыя на ўзроставыя групы, розныя заняткі. Для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў мы не маем спецыяльнае праграмы.

Па абедзе бацькі і дзеці маюць сумесную прагараму. Рэшту дня бацькі і дзеці праводзяць разам, што дае магчымасць больш блізкага кантакту і размоваў на тэмы, што абмяркоўваюцца на штодзённых спатканнях (штодня ўвазе бацькоў прапаноўваюцца канкрэтныя тэмы).

Дзеці разам з бацькамі могуць пайсці на супольныя малітвы да Тэзэ раніцаю, апоўдні і ўвечары. Бацькі павінны разумець, што цішыня пад час супольнае малітвы вельмі істотная як для ўдзельнікаў сустрэч, так і для Абшчыны. Таму звяртаемся да вас з просьбаю, каб у часе супольных малітваў бацькі папераменна займаліся сваімі дзецьмі ў адным з памяшканняў, што спецыяльна перадназначана для гэтае мэты побач з храмам. Сям’я можа мець клопаты, калі будзе прысутнічаць толькі адзін з бацькоў. Калі ласка, улічыце гэта яшчэ перад планаваннем вашае паездкі.

Істотным з’яўляецца, каб уся сям’я была прыгатаваная да ўдзелу ў такім тыдні малітваў і сустрэчаў.

Дзеці ва ўзросце ад 15 гадоў прымаюць удзел у спатканнях з маладзёнамі і сілкуюцца разам з німі ў Тэзэ, але застаюцца з бацькамі як непаўнагадовыя. Яны застаюцца пад адказнасцю бацькоў на працягу ўсяго знаходжання ў Тэзэ, а бацькі павінны мець магчымасць звязацца з імі па тэлефоне, калі падлеткі ўдзельнічаюць у праграме з іншымі маладымі людзьмі.

Калі сям’я не можа застацца на ўвесь тыдзень альбо не можа прыехаць у перыяд, калі адбываюцца спатканні для сем’яў.

Калі вы не можаце прыехаць у перыяд, калі адбываюцца спатканні для сем’яў, альбо калі не можаце прыехаць на ўвесь тыдзень, далучайцеся да групы дарослых (максімальны час перабывання - тры начы), лепей ад чацвярга ці пятніцы да нядзелі, ці ад нядзелі да серады. Побыт, які ахоплівае два дні ці канец аднаго тыдня і пачатак іншага, немагчымы. У такім выпадку бацькі самі вызначаюць між сабою, хто будзе займацца дзіцяці падчас супольнае малітвы ці групы дзялення. У такім выпадку для дзяцей не прадугледжана адмысловае праграмы.

Такі кароткі побыт магчымы толькі выключна ў перыяд паміж Пасхаю і канцом верасня; колькасць месцаў таксама абмежаваная. Калі ў вас няма магчымасці прывезці з сабою намёт, калі ласка, скантактуйцеся з намі перад планаваннем вашае паездкі.

Практычная інфармацыя

- Olinda знаходзіцца ў адлегласці 10-15 хвілін пешшу ад Тэзэ. Для дзяцей малодшых за 5 гадоў можа быць прыдатны вазок.

- Хатніх жывёлаў прывозіць забаронена.

- Дзеля добрага інтэгравання ўсіх прысутных, калі ласка, з’арганізуйце ваш выезд такім чынам, каб у ім прымалі ўдзел не больш за 3 сям’і.

- Згода на ўмову прыезд раз на два гады будзе выразам салідаранасці з іншымі сем’ямі, каторыя таксама жадаюць сюды прыехаць. Калі ласка, паважайце гэтае правіла.

Калі вы мусіце ануляваць свой прыезд для ўдзелу ў спатканні сем’яў ужо пасля таго, як ваш побыт пацверджаны намі, калі ласка, неадкладна звяжыцеся з намі. У тым выпадку мы зможам на вашае месца прыняць сям’ю з рэзервовага спісу асобаў, што чакаюць на прыезд.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19521.html - 11 August 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France