Сустрэчы для моладзі
маладзёны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў: могуць прыехаць ў любы тыдзень паміж 6 студзеня і 24 снежня, асабліва на спецыяльны тыдзень 23-30 жніўня 2020 г.
моладзь ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў: могуць прыехаць у любы тыдзень паміж 6 студзеня а 20 снежня, акрамя тыдня 23-30 жніўня.
Сустрэчы адбываюцца ад нядзелі да нядзелі. Групы моладзі могуць таксама прыехаць суботаю ўвечары, калі застаюцца на ўвесь наступны тыдзень. У гэтым выпадку іх папросяць аб дапамозе ў павітанні тых, што прыедуць наступнага дня.
(Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).
Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Вялікодны Тыдзень, калі Пасхальны (Вялікодны) панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця.
У 2020 годзе гэтыя тыдні прыпадаюць на:
Вялікі Тыдзень: нядзеля 05.04 - панядзелак 13.04
Вялікодны Тыдзень: панядзелак 13.04 - нядзеля 19.04
Сустрэчы для дарослых
У 2020 годзе сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 год, будуць адбывацца ад нядзелі 29.03 да нядзелі 18.10, акрамя тыдня 23-30 жніўня, калі акрамя 18-29-гадовых маладзёнаў да Тэзэ таксама могуць прыехаць асобы ва ўзросце 30-35 гадоў.
Мы просім старэйшых за 35 гадоў асобы, калі тое магчыма да зрэалізавання, устрымацца ад наведвання Тэзэ ў найбольш масавыя тыдні, кшталту Вялікага Тыдня, Вялікоднага Тыдня, Унебаўшэсця Пана (18-24.05.2020), а таксама ад паловы ліпеня да канца жніўня. Добрымі для вашага побыту й менш абложанымі тыднямі сёлета будуць: 29.03-05.04.2020, 18.04-17.05.2020, 14.06-15.07.2020 ды 30.08-15.10.2020.
Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі.
Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Вялікодны Тыдзень, калі Пасхальны (Вялікодны) панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця.
У 2020 годзе гэтыя тыдні прыпадаюць на:
Вялікі Тыдзень: нядзеля 05.04 - панядзелак 13.04
Вялікодны Тыдзень: панядзелак 13.04 - нядзеля 19.04
(Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).
Калі ласка, пераканайцеся ў тым, што вы ўважліва прачыталі інфармацыю Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў перад тым, як планаваць сваю паездку.
Дарослыя, што жадаюць правесці тыдзень у цішыні, павінны прачытаць інфармацыю Тыдзень у цішыні перад тым, як вырашаць прыехаць да нас.
Сустрэчы для сем’яў з дзецьмі
Звяртаемся да вас з просьбаю, каб не высылаць заяўку на побыт у Тэзэ раней, за 15 студзеня.
У 2020 г. сустрэчы для сем’яў з дзецьмі - бацькі з дзецьмі да 15 гадоў - будуць адбывацца ў наступных тэрмінах:
Тыдзень Сёмухі (Пяцідзясятніца): нядзеля 31.05 - нядзеля 07.06
Ад нядзелі да нядзелі паміж 28.06 - 23.08
Сем’і, што пажадаюць прыехаць па-за акрэсленымі вышэй датамі, павінны будуць застацца ў вёсцы максімальна на тры начы і браць удзел у сустрэчах для дарослых. Такі кароткі побыт магчымы толькі паміж Вялікаднем і канцом верасня.
Калі ласка, перад вашым планаваным побытам і рэгістрацыяю, уважліва прачытайце артыкул Сустрэчы для сем’яў.