TAIZÉ

Што мы маем на ўвазе?

 

Што мы маем на ўвазе, калі ўжываем паняцці «сексуальны гвалт», «духоўныя злоўжыванні» або «эмацыйны здзек»?

Сексуальны гвалт можа ахопліваць шырокі спектр вызначаных законам дзеянняў, на ўчыненне якіх не дадзена поўная згода аднаго з бакоў.

Да духоўных злоўжыванняў даходзіць, калі маем дачыненне з адмоваю свабоды веры ці незалежнага дзеяння. Даверлівыя адносіны выкарыстоўваюцца для задавальнення жаданняў аднаго з бакоў.

Эмацыйны здзек – гэта дэструктыўная мадэль псіхалагічных паводзін чалавека, які мае ўладу, валодае аўтарытэтам або карыстаецца даверам сярод іншых людзей. Ён палягае на працяглай атацы на самаацэнку чалавека, якая можа прымаць форму грэбавання, пастаяннай крытыкі і параўнання, а таксама пазбаўлення пачуцця прыхільнасці. Крыўдзіцелі не паважаюць псіхалагічную, эмацыйную, духоўную або фізічную недатыкальнасць іншых людзей.


Што спрыяе павялічэнню рызыкі злоўжыванняў і парушэння межаў?

Асіметрычныя адносіны паміж людзьмі, у прыватнасці, у плане залежнасці і ўлады.

Невыразныя структуры, у якіх не прапісаныя правы і абавязкі.

Прыярытэт аддадзены абароне рэпутацыі ўстановы або асобы.

Правіла маўчання, накладзенае агрэсарам і/ці ўстановай.


Што значыць дзейнічаць «са згоды»?

Гэта азначае ўсведамляць патрэбы і жаданні іншых ды з асцярожнасцю рэагаваць на іх. Тое вымагае як вербальнай, так і невербальнай згоды (часам, у некаторых сітуацыях, таксама ў пісьмовай форме).

Маўчанне альбо брак прамоўленага «не» – яшчэ не значыць, што згода была дадзена. Пытанне не ў тым, каб даведацца, ці кажа чалавек «не», але толькі ў тым, ці сказаў гэты чалавек «так», выказаўшы сваю згоду.

Згода, дадзеная адзін раз, можа змяніцца, і таму пра яе трэба запытваць зноў і зноў. Чалавек, які аднойчы сказаў «так», можа змяніць сваё меркаванне. Чалавек можа ў любы момант адклікаць сваю згоду. У такіх выпадках трэба адразу спыніць любую форму здзяйсняемае актыўнасці.