У сустрэчах у Тэзэ можа прымаць удзел таксама непаўнагадовая моладзь. Калі вы плануеце прыехаць з моладзевай групай, калі ласка, запазнайцеся з гэтае інфармацыяй.
15-17-гадовыя падлеткі: могуць прымаць удзел у сустрэчах у Тэзэ пры суправаджэнні адпаведнае асобы (гл. ніжэй).
Моладзь ва ўзросце да 15 гадоў: можа ўдзельнічаць у сустрэчах у Тэзэ, арганізаваных для сем’яў, перабываючы пад наглядам бацькоў.
Слоўнік
Кіраўнік/лідар групы: дарослы, які нясе галоўную і поўную адказнасць за групу маладзёнаў, каардынуючы дзейнасць усіх астатніх апякуноў.
Кантактная асоба: дарослы, які адказвае за малую групу абмену, дапамагае ў паўсядзённае дзейнасці гэтае групы і сочыць за тым, каб усе падлеткі ўдзельнічалі ў праграме сустрэчы. Гэты чалавек забяспечвае сувязь паміж рознымі малымі групамі і тым, хто праводзіць біблейскія разважанні.
Апякун (supervisor): дарослы, прызначаны кіраўніком/лідарам групы, каб дапамагаць апекавацца групаю моладзі днём і ноччу. Для груп, якія складаюцца з хлопчыкаў і дзяўчынак, неабходныя апякуны абодвух палоў: мужчына і жанчына
Законны апякун: дарослы член групы, абраны бацькамі падлеткаў і здольны прымаць рашэнні за непаўнагадовага ў выпадку неабходнасці, перш за ўсё ў пытаннях медыцыны, якія маладзён не можа прыняць самастойна.
Звярніце ўвагу, што адна і тая ж асоба можа мець некалькі функцый. Напрыклад, кантактнай асобай можа быць апякун і законны апякун.
Бацькоўскі дазвол
Дзеля таго, каб удзельнічаць у моладзевых сустрэчах у Тэзэ непаўнагадовыя мусяць мець з сабой пісьмовы дазвол ад бацькоў. Гэтым дазволам бацькі вызначаюць законнага апякуна свайму дзіцяці на час побыту з належным яму правам прымаць медыцынскія рашэнні ў выпадку неабходнасці. Гэтая асоба павінна быць даступная па мабільным тэлефоне, а маладзёны на працягу ўсяго знаходжання ў Тэзэ павінны мець дазвол пры сабе. Тутака вы знойдзеце бланк, які трэба падпісаць і мець з сабою. Акрамя таго, паклапаціцеся загадзя, каб праверыць неабходнасць наяўнасці дазволу на выезд вашага непаўнагадовага дзіцяці за мяжу.
Кантактныя асобы
Для моладзевых груп, у склад якіх уваходзяць падлеткі ва ўзросце 15-17 гадоў, існуе патрэба ў адной кантактнай асобе на кожныя 10 падлеткаў (пажадана, каб апякун меў ад 20 да 35 гадоў; калі тое немагчыма - можа быць старэйшы), каб дапамагаць у правядзенні пунктаў праграмы сустрэч. Гэтыя апякуны адказваюць за малую групу абмену, дапамагаюць у паўсядзённае дзейнасці гэтае групы і сочаць за тым, каб усе падлеткі ўдзельнічалі ў праграме. Пры рэгістрацыі гэтых людзей трэба дадаць у рэгістрацыйную форму ў якасці ўдзельнікаў праграмы для 15-17-гадовых.
Малыя групы фармуюцца ў панядзелак або на наступны дзень пасля прыбыцця ў Тэзэ. Малая група ўтвараецца прыкладна з дзясяці маладых людзей з розных іншых моладзевых груп, якія прыехалі ў Тэзэ. Яны сустракаюцца раніцай і ўдзень. Штодзённа адзін з братоў або нехта, абраны Абшчынаю Тэзэ, будзе тлумачыць алгарытм дзейнасць малых груп.
Кантактныя асобы, нават калі яны старэйшыя за 35 гадоў, мусяць быць зарэгістраваныя ў праграме для падлеткаў 15-17 гадоў. Яны могуць зрабіць такі ж фінансавы ўнёсак, як і моладзь.
Рассяленне
Паводле правілаў, якія дзейнічаюць ува Францыі, мы забяспечваем рассяленне непаўнагадовых асобна ад дарослых. За гэта адказнасць нясе кіраўнік/лідар групы.
Каб маладыя людзі паводзілі сябе належным чынам і добра высыпаліся, апякуны рассяляюцца побач.
Апякуны, нават калі яны старэйшыя за 35 гадоў, мусяць быць зарэгістраваныя ў праграме для падлеткаў 15-17 гадоў. Яны могуць зрабіць такі ж фінансавы ўнёсак, як і моладзь.
Звярніце ўвагу, што, калі апякуну старэйшаму за 35 гадоў, патрэбнае асобнае рассяленне, у рэгістрацыйнае форме ўпішыце такога чалавека ў графу «adults/дарослыя», пазначаючы ў каментарыі, што гэта «supervisor/апякун»).
Юрыдычныя аспекты асабістае бяспекі
Кіраўнік групы, які прыязджае ў Тэзэ з непаўнагадовымі, павінен пераканацца, што ўсе, хто суправаджае непаўнагадовую моладзь у яго групе, могуць бяспечна працаваць з непаўнагадовымі. Калі ласка, азнаёмцеся з патрабаваннямі заканадаўства РБ для асобаў, якія суправаджаюць непаўнагадовых, пагадзіцеся з імі і вазьміце з сабой усе неабходныя дакументы. Вас могуць папрасіць прадставіць тыя дакументы падчас прыёму ў Тэзэ.
Рэкамендуем запазнацца з інфармацыяй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Правілы перасячэння граніцы з дзецьмі.
Кіраўнік/лідар групы павінен забяспечыць прысутнасць усіх кантактных асоб і апякуноў групы падлеткаў падчас тлумачальнай сустрэчы перад першымі біблійнымі ўводзінамі. Па прыбыцці вам скажуць, дзе і калі гэта адбудзецца. У тракце гэтае сустрэчы будзе прадастаўлена важная інфармацыя адносна мер бяспекі падчас працы з малымі групамі.
Калі ласка, прачытайце таксама інфармацыю на старонках Санітарныя пытанні ды Пытанні бяспекі.