
Другія выходныя хрысціянска-мусульманскага сяброўства
5-8 ліпеня ў Тэзэ адбыліся другія выходныя для сяброўства паміж хрысціянамі і мусульманамі. Ніжэй прыведзеныя некаторыя моманты з гэтае падзеі, узгаданыя французскаю валанцёркаю Люсі: Другія выходныя для “Сяброўства паміж хрысціянамі і мусульманамі” распачаліся ў чацвер з прамовы брата Алоіса, які прывітаў усіх прысутных, але асаблівым чынам маладых мусульманаў: Ваш давер уплывае на нас. Насамрэч, ведаючы, што нашая абшчына прыналежыць да (...)