Калі вы прыязджаеце з Парыжу, варта выбраць у якасці чыгуначнае станцыі прыбыцця Mâcon-Loché TGV, якая з’яўляецца найбліжэйшаю да Тэзэ.
Звярінцу ўвагу: кошты квіткоў на хуткасныя цягнікі (TGV) істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, калі вы іх набудзеце. Больш павольныя цягнікі са станцыі Paris-Bercy альбо Paris-Austerlitz да Mâcon-Ville часцяком будуць каштаваць меней у параўнанні з тым, калі вы не здолелі набыць квіткі загадзя наконадні падарожжа.
Калі вы прыязджаеце з Ліёну, выбірайце ў якасці свайго пункту прыезду альбо станцыю Mâcon-Ville, альбо станцыю Mâcon-Loché TGV.
Калі вы прыбываеце са швейцарскае Жэневы, выбірайце ў якасці свайго пункту прыезду альбо станцыю Mâcon-Ville, альбо станцыю Mâcon-Loché TGV (праз Lyon Part-Dieu альбо Bourg-en-Bresse).
Калі вы прыбываеце з французскага Страсбургу, выбірайце ў якасці свайго пункту прыезду горад Chalon-sur-Saône. Таксама існуюць некалькі магчымых варыянтаў са Страсбурга праз Парыж да Mâcon-Ville ды Mâcon-Loché TGV.
Са станцый Mâcon-Ville, Mâcon-Loché TGV ды Chalon-sur-Saône да вёскі Тэзэ курсуе аўтобус LR 701 мясцовае лініі Mobigo (глядзіце ніжэй далучаныя файлы pdf). Раім вам набываць квіток у аўтобусе (ў сеціве ён будзе даражэйшы). Квіток каштуе 1,50 €.
Звярніце ўвагу, што не ўсе аўтобусы прывязаныя да раскладу цягнікоў (расклад ніжэй). Калі не будзе аўтобусу, калі вы прыедзеце на станцыю, вам будзе неабходна ўзяць таксоўку ці маршрутку, якія значна даражэйшыя за аўтобус. Падрабязней глядзі тут.
Кошты і расклады цягнікоў можна паглядзець у сеціве на розных старонках. Бронь большасці квіткоў падарожжаў магчымая праз сеціва, не выходзячы з дому. Памятайце таксама пра тое, што квіткі будуць тым таннейшыя, чым раней вы іх набудзеце.
Карысныя старонкі ў сеціве:
- SNCF (ангельскаю): http://en.voyages-sncf.com/en/ ці (французскаю): http://www.voyages-sncf.com/billet-train.
- Дзеля больш падрабязнае інфармацыі наконт маршруту аўтобуса лініі LR701, які курсуе паміж чыгуначнымі станцыямі Mâcon-Ville, Mâcon-Loché TGV ды Chalon-sur-Saône да вёскі Тэзэ, зазірніце на гэтую старонку.
- Расклад http://www.voyages-sncf.com/service... (толькі па-французску):
- Міжнародны расклад нямецкае чыгункі Deutsche Bahn (па-нямецку) (па-ангельску)
Змена цягнікоў у Парыжы
Глядзі гэтую карысную старонку http://www.seat61.com/Paris-metro.h...
як даехаць з вакзалу Gare du Nord да вакзалу Gare de Lyon, паглядзі гэты фільмік
Расклад мясцовага аўтобуса LR 701 лініі Mobigo, каб дабрацца наўпрост да вёскі Тэзэ:
Карысныя спасылкі
- Каб паглядзець больш дакладную інфармацыю пра цягнікі, перайдзіце на гэтую старонку SNCF.
- Каб падрабязней дазнацца пра графік руху аўтобусаў лініі Mobigo, прыпынкі, інфармацыю наконт руху ды іншыя рэчы, перайдзіце на гэтую старонку.