TAIZÉ

Праца па высвятленні праўды ў Царкве і ў Тэзэ павінна працягвацца

 
З нагоды Еўрапейскае моладзевае Сустрэчы ў Ростаку брат Алоіс напісаў ніжэйшы тэкст, каб даць абноўленую інфармацыю аб працы па высвятленні праўды, распачатай Тэзэ ў 2019 г.

Тэзэ, 5 снежня 2022 г.

Разам з маімі братамі мы добра ведаем пра пакуты людзей, якія з’яўляюцца ахвярамі духоўных злоўжыванняў і сексуальнага гвалту ў Царкве. Адсутнасць дакладнай і хуткай рэакцыі ў такіх сітуацыях часта ўзмацняла боль, спавадаваны гэтымі злачынствамі. Таксама й у Тэзэ, як мы пра тое інфармавалі ў 2019 г., браты нашае Абшчыны здзяйснялі сексуальныя гвалты. Выслухоўваючы пацярпелых, я ўсё больш усведамляю глыбіню ран. Тое, што адбылося, застаецца для нас невыносным і жахлівым, паўстрымлівае нас ад любой формы ідэалізацыі нашае Супольнасці.

Мы таксама свядомыя адказнасці, якая спачывае на нас, братах, таму што тыдзень за тыднем мы прымаем моладзь, якая прыязджае ў Тэзэ з надзеяй знайсці давер да Бога, да жыцця і да сябе. Па гэтай прычыне вельмі важна, каб тыя, хто стаў ахвярай у Тэзэ, мелі неабходныя сродкі (E-mail: protection taize.fr і www.taize.fr/protection), каб мець магчымасць гаварыць пра гэта і быць пачутымі, каб тыя, хто пацярпеў, тут ці дзе-небудзь яшчэ, маглі гаварыць аб гэтым; і што недатыкальнасць кожнага чалавека абаронена ў Тэзэ, а таксама на сустрэчах, якія мы арганізуем у іншых месцах.

Дасягнуць прагрэсу на гэтым шляху мы можам дзякуючы людзям, якія мелі смеласць расказаць нам аб злоўжываннях, якія перажылі ў Тэзэ, і арганізацыям з па-за нашае Супольнасці, якія дзеляцца з намі крытычнымі парадамі.

Зараз, працягваючы Пілігрымку Даверу і сустрэчы, мы памятаем пра пакуты тых, чыім даверам злоўжывана, прыслухоўваючыся да заўваг і прапаноў, якія паступаюць звонку, і робячы ўсё магчымае, як у Супольнасці, так і ў нашае пастырскае місіі, каб учыніць Тэзэ бяспечным месцам для кожнага. Менавіта з такою пастановаю мы хочам працягваць рухацца наперад, з новым усведамленнем таго, чаго ад нас чакаюць.

брат Алоіс
Апошняе абнаўленне: 5 December 2022