На дадзены тыдзень рэфлексіі мы запрашаем моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў – студэнтаў, маладых спецыялістаў, валанцёраў, а таксама тых, хто шукае працу.
У сувязі з гэтай асаблівай праграмай мы просім старшакласнікаў, дарослых старэйшых за 35 гадоў і сем’і выбраць іншы тыдзень дзеля свайго побыту ў Тэзэ.
Тыповы распарадак дня
- 08:15 ранішняя малітва з разважаннем у Храме, а затым сняданак
- 10:15 тэматычныя семінары альбо практычныя абавязкі
- 12:20 паўдзённая малітва, потым пасілак
- 15:00 тэматычныя семінары альбо практычныя абавязкі
- 17:00 падвячорак
- 17:45 дзяленне ў малых групах
- 19:00 вячэра
- 20:30 вечаровая малітва
Тэматычныя семінары
Гэты тыдзень рэфлексіі для маладзёнаў ва ўзросце 18-35 гадоў характарызуецца вялікай разнастайнасцю сустрэч на розныя тэмы з лідарамі з розных слаёў грамадства.