• >
  • Паездка ў Тэзэ >
  • Кантактная інфармацыя і рэгістрацыя
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Пытанні бяспекі
    • Асабістая бяспека ў Тэзэ
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
    • Даты 2021 г.
    • Covid-19 | Новыя ўрадавыя дырэктывы
    • Памер грашовае аплаты
    • Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
    • Тыдзень разважанняў для 18-35-гадовае моладзі
  • Сустрэчы онлайн
    • “Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”: Прыканцы лета 2020 г. | Онлайн прапанова
    • Інтэрнэт-сямейная сустрэча | Абмен у групах "Onlineda"
    • Пяцідзесятніца 2020 г. | Онлайн-ініцыятыва
    • Пяцідзесятніца 2020 | Ключавыя пункты праграмы
    • Olinda 2020: Онлайн праграма для сем’яў
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
    • Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ
    • Узроставыя групы
    • Варункі засялення ў Тэзэ
    • Covid-19 | Медыка-санітарныя меры
    • Здароўе
    • Падрыхтоўка перад паездкаю
    • Пытанні асабістае бяспекі
    • Якім чынам зрабіць грашовы ўнёсак за ўдзел у сустрэчы
    • Тыдзень у цішыні
    • Валантарыят у Тэзэ
    • Найбольш пытанае
  • Сведчанні моладзі
    • Цішыня Тэзэ
    • Спецыяльны тыдзень для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў: Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
  • Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
  • Кантактная інфармацыя і рэгістрацыя
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
    • Даты
    • Грашовыя аплаты на побыт у Тэзэ
    • Суботнія тэматычныя сустрэчы
  • Групы, дарослыя і сем’і
    • Арганізацыя паездкі групы моладзі
    • Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў
    • Сустрэчы для сем’яў
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
    • Агульны маршрут
    • Вялікдзень 2017 у Тэзэ з выездам з Польшчы
    • Цягніком і аўтобусам
    • Як самастойна дабрацца да Тэзэ: аўтобусы з Польшчы
    • Бліжэйшыя аэрапорты
    • Мясцовыя таксоўкі і маршруткі
    • З Жэневы да Тэзэ
    • З Ліёну да Тэзэ
  • Мультымедыя
    • Фільм пра жыццё ў Тэзэ
    • Здымкі
    • План-схема вёскі Тэзэ: Панарамныя здымкі
    • Сустрэчы ў Тэзэ: Плакат
Побыт у Тэзэ
 

Кантактная інфармацыя і рэгістрацыя

Калі вы разважаеце, ці прыехаць да нас у Тэзэ, калі ласка, скарыстайцеся з рэгістрацыйнае формы, каб здзейсніць першы кантакт нават, калі вы яшчэ няпэўныя свайго рашэння. Гэта дапаможа нам адсочваць шэраг пытанняў, што да нас надыходзяць.

Як толькі вы зарэгіструецеся праз нашую форму, вы атрымаеце неабходныя дадзеныя (рэгістрацыйны код ды пароль) для ўваходу ў вашую рэгістрацыйную форму з мэтаю магчымае змены ўведзенае альбо дадавання новае інфармацыі: можна будзе дадаць/выдаліць удзельніка ці ўвогуле цалкам адмяніць сваю рэгістрацыю.

Пасля рэгістрацыі, вы добраахвотна пагаджаецеся следваць усім правілам што да сацыяльнае адлегласці ды санітарных мер, якія пададзеныя на спецыяльнае старонцы на лета 2020 г., а таксама непасрэдна ў Тэзэ. Усе госці абавязаныя:

  • шанаваць усе “бар’ерныя сродкі”
  • увесь час трымаць адлегласць у 1 метр паміж людзьмі
  • мець з сабою адну маску з разліку на 1 дзень для таго, каб у закрытых памяшканнях засланяць нос і вусны (за выключэннем баракаў і пакояў, дзе будуць размяшчацца асобы, якія разам падарожнічалі) Мы разлічваем на вашую дапамогу ў павазе і ажыццяўленні гэтых мер.

>>> Рэгістрацыйная форма

Ніжэй пералічаныя некаторыя пытанні, якія найчасцей вы задаеце адносна рэгістрацыі.

УВАГА ! ! !

Ніжэйшая інфармацыя датычыць толькі й выключна рэгістрацыі на паездку непасрэдна да нас, у вёску Тэзэ ўва Францыі. Гэтая рэгістрацыйная форма не падыходзіць для рэгістрацыі на зімовую Еўрапейскую Сустрэчу Моладзі, рэгіянальныя сустрэчы ці міжнародныя сустрэчы Тэзэ.

Перад тым, як здзейсніць першы крок у вашае рэгістрацыі.

Ці я мушу зарэгістраваць кожнага ўдзельніка сваёй групы праз асобную форму?

Не, вы можаце далучыць моладзь, дарослых ці сем’і з дзецьмі ў адну й тую ж рэгістрацыйную форму.

Я пакуль не ведаю дадзеных усіх людзей, якія плануюць быць са мною...

Нічога страшэннага. Дзеля таго, каб распачаць рэгістрацыю, варта мець прынамсі адну асобу, што збіраецца прыехаць. У форме вы знойдзеце адпаведнае месца дзеля таго, каб пазней упісаць магчымых удзельнікаў, што пажадаюць далучыцца да вашае групы, дэталёвую інфармацыю пра якіх можна будзе дадаць пазней.

Якую кантактную інфармацыю я буду мусіў/мусіла падаць?

Нам будзе неабходная кантактная інфармацыя (e-mail, тэлефон, паштовы адрас) толькі адной асобы, з якою й будзе весціся ліставанне. Уся карэспандэнцыя будзе высылацца на тую электронную скрынку, якую вы пададзіце ў вашае рэгістрацыйнае форме.

Якую інфармацыю трэба падаць пра людзей, што плануюць прыехаць са мною?

Патрэбныя іх імя і прозвішча, пол, а таксама дата нараджэння.

Калі вы плануеце прывезці ў Тэзэ вялікую групу людзей, вы можаце далучыць увесь спіс за дапамогаю адной формы. Такая форма мае мець наступны фармат:

Імя, прозвішча лацінкаю, дата нараджэння (дд/мм/гггг), пол (М/F)
Напрыклад:

Vital, Murashka, 25/03/1996, M
Yanina, Siamionava, 16/11/1995, F

Некаторыя асобы з маёй групы прыедуць/ад’едуць у іншыя дні, чым рэшта...

Рэгістрацыя мае мець інфармацыю толькі й выключна дадзеныя тых людзей, што прыбываюць і ад’язджаюць у той самы дзень (але не абавязкова, каб яны прыехалі менавіта разам адным і тым жа сродкам транспарту, напрыклад). Таму, калі ў вашае групе ёсць такія асобы, што прыедуць/ад’едуць у іншыя дні, для іх неабходна будзе зрабіць асобную рэгістрацыю ці нават рэгістрацыі.

Ці я магу атрымаць копію маёй рэгістрацыі?

На апошняе старонцы рэгістрацыйнае формы будзе прыціск, які дазваляе вам атрымаць копію вашае рэгістрацыі ў кшталце табліцы.

Я кіраўнік групы і мне патрэбны мой уласны спіс з дадатковаю інфармацыяю...

Даволі складана паралельна весці два спісы... Мы раім наступнае:
Калі вы будзеце запаўняць форму, вы ўбачыце месца пад назваю Organiser’s notes на кожную асобу. Калі ласка, скарыстайцеся менавіта гэтае опцыяю дзеля таго, каб дадаць неабходную інфармацыю. Напрыклад, ці дадзеная асоба аплаціла сваю паездку, нумар пашпарту чалавека (напрыклад, калі будзе патрэбна зрабіць візу), нумар і катэгорыя медыцынскае страхоўкі і г.д.
Таблічная форма, пра якую было ўзгадванне вышэй, будзе ўтрымліваць інфармацыю таксама з гэтага вакенца.

Што наконт прыватнасці і аховы маіх асабістых дадзеных?

Калі ласка, прачытайце інфармацыю са старонкі Увагі наконт аховы прыватнасці дадзеных - рэгістрацыйная форма Тэзэ

Змена рэгістрацыі

Я мушу дадаць/выдаліць асобу, змяніць даты альбо адмяніць рэгістрацыю.

Увайдзіце ў вашую асноўную рэгістрацыйную форму ды зрабіце неабходныя змены і папраўкі. Калі ласка, ніколі не стварайце другой формы, якая была б ’’карэкцыяй’’ той першай, ужо створанай вамі перад гэтым.

Калі ж вы не можаце ўвайсці ў вашую рэгістрацыйную форму, напішыце на агульную скрынку каманды прыёму meetings taize.fr альбо беспасрэдна да нашае каманды на скрынку info.by taize.fr дзеля таго, каб вам дапамаглі, не забываючыся дадаваць у загалоўку вашага паведамлення адпаведны код вашае рэгістрацыі, які вы атрымалі пры першым запаўненні рэгістрацыйнае формы, падаючы яго ў падвойных дужках. Напрыклад, ((BY-21-228104))

Ёсць моманты, якія мне б хацелася высветліць у прымаючае каманды.

Калі магчыма, увайдзіце ў вашую рэгістрацыйную форму, каб выслаць да нас запытанне. Калі вы хаціце проста выслаць звычайны электронны ліст, калі ласка, у загалоўку паведамлення ўпішыце код вашае рэгістрацыі, падаючы яго ў падвойных дужках.

Праблемы

Я зрабіў/зрабіла рэгістрацыю, але не атрымаў/не атрымала аніякае інфармацыі з кодам.

У тым выпадку, калі праз некалькі гадзін пасля рэгістрацыі вы надаль не атрымалі аўтаматычнага паведамлення з дэталёвае інфармацыяю наконт вашае рэгістрацыі, тое магло быць выклікана зазвычай дзвюма прычынамі:
- паведамленне з кодам было вам выслана, але ваш паштовы аператар ці правайдэр палічыў нашае паведамленне за спам. Таму праверце перадусім вашую тэчку са спамам, ды зазначце taize.fr як праверанага надаўцу!
- магчыма, вы памыліліся, калі ўпісвалі адрас вашае электроннае скрынкі ў рэгістрацыйнае форме.

Па ўсіх пытаннях, пішыце наўпрост нам на meetings taize.fr ды папрасіце, каб інфармацыя з кодам рэгістрацыі была выслана вам яшчэ раз.

Не магу ўпісаць дадзеныя ў форму з-за тэхнічных праблем.

Калі ласка, скарыстайцеся прыціскам унізе формы пад назваю “Report a technical problem” ды апішыце як мага больш дэталёва вашую сітуацыю (на якім этапе запаўнення формы вы былі; што выклікала цяжкасці; які ў вас браўзэр і г.д.). Калі нават гэта не задзейнічае, пішыце нашаму адміністратару на webadmin taize.fr.

У мяне ёсць пытанні адносна сустрэчаў у Тэзэ, але я не планую рабіць рэгістрацыю.

Проста напішыце нам meetings taize.fr альбо info.by taize.fr.

Апошняе абнаўленне: 24 чэрвеня 2018

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты