1. Што мне трэба ведаць, калі я прыязджаю ў Тэзэ ўсёй сям’ёй (побыт у Olinda)?
- • Месца, дзе мы прымаем сем’і, называецца Olinda, у вёсцы Ameugny, у 10 хвілінах хады ад Тэзэ.
- • Гэтая зона зарэзервавана для бацькоў, дзяцей, маладых валанцёраў і лідэраў. У мэтах ідэнтыфікацыі ўсе яны носяць бранзалеты.
- • Усе мерапрыемствы і харчаванне адбываюцца ў Olinda.
- • Сем’і могуць прыходзіць і прымаць удзел у малітвах у Тэзэ.
- • Як бацькі/апекуны, вы ўвесь час нясеце адказнасць за сваіх дзяцей. Калі вы перабываеце ў вёсцы Тэзэ на малітве, трымайце сваіх дзяцей побач з сабой і пільнуйце, каб яны не блукалі адны ані ў Храме, ані на вуліцы.
- • Паміж Тэзэ і Olinda для большае бяспекі трымайцеся пазначанае сцежкі; не ідзіце па дарозе.
- • Калі вашы дзеці захочуць пайсці ў Oyak, яны павінны быць у суправаджэнні.
- • Прадугледжана начная ахова. Аб гэтым вам паведамяць у пачатку тыдня.
2. Хто адказвае за правядзенне сустрэч у Olinda?
Абшчына братоў кіруе сустрэчамі, супрацоўнічаючы з манаскай супольнасцю сясцёр св. Андрэя, маладымі валанцёрамі з розных краін ды маладзёнамі, якія прыехалі ў Тэзэ на тыдзень.
3. Якім чынам Тэзэ забяспечвае належныя паводзіны ўсіх гэтых розных суб’ектаў і абарону дзяцей?
Браты, сёстры і супрацоўнікі пастаянна праходзяць навучанне, каб павысіць дасведчанасць у пытаннях бяспекі. Ім таварышаць кансультанты, якія спецыялізуюцца на гэтых пытаннях.
Кожны валанцёр прытрымліваецца праграмы, якая пачынаецца з першапачатковай размовы аб прычынах іх падачы заяўкі і - калі яны прымаюцца - яны падпісваюць кодэкс паводзінаў. Валанцёры ў Тэзэ знаходзяцца пад наглядам рэферэнтнай асобы (брата або сястры). У пачатку свайго побыту яны праходзяць абавязковую падрыхтоўку па пытаннях бяспекі.
Маладыя валанцёры, якія дапамагаюць у Olinda, сустракаюцца з братамі. Пасля першапачатковай размовы яны падпісваюць кодэкс паводзін і праходзяць трэнінг. Кожнага дня адзін з лідараў сустракаецца з моладдзю, якая дапамагае ў праграме, каб прааналізаваць сітуацыю і абмеркаваць любыя цяжкасці, якія могуць узнікнуць.
4. На што вам як бацькам трэба звярнуць увагу?
- Вашыя абавязкі клапаціцца і назіраць за суправаджэннем і аховай дзяцей такія ж, як і дома. Па вёсках Тэзэ і Ameugny курсуюць у тым ліку людзі, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі сустрэч.
- Калі вы па нейкае прычыне адчуваеце сябе няўтульна ў Olinda, вы заўсёды можаце трымаць сваё дзіця пры сабе. Калі ласка, проста паінфармуйце аб тым брата, які займаецца праграмай у Olinda.
5. Да каго мне звяртацца, калі ў мяне ёсць пытанні ў сферы абароны дзяцей?
Калі:
• дзіця распавядае вам пра «дзіўную» сітуацыю;
• вы бачыце штосьці трывожнае ў адносінах дарослага або маладзёна і дзіцяці;
• ваша дзіця расказвае вам аб складанай сітуацыі, пра якую яму распавяло іншае дзіця;
• вы шакаваныя заўвагамі або гульнямі, якія здаюцца дыскрымінацыйнымі, расісцкімі, двухсэнсоўнымі ці маюць выразна сексуалізаваны характар альбо выраз, якія не адпавядаюць звычайнаму характару дзіцяці.
Не заставайцеся з сітуацыяй сам-насам. Паразмаўляйце з братам, які адказвае за Olinda. У La Morada альбо El Abiodh вы можаце звязацца з братам, адказным за пытанні бяспекі, або вы можаце скантактавацца з ім па нумары +33 749 04 75 85 (кругласутачна). Гэты нумар вывешаны ва ўсіх бараках і месцах сустрэч. Акрамя таго можна выслаць паведамленне на адрас taize.safeguarding protonmail.com. Людзі, якія не ўваходзяць у Абшчыну, прачытаюць яго і звяжуцца з вамі на працягу 24 гадзін.