TAIZÉ

З Жэневы да Тэзэ

 

Маршрут:

аэрапорт Cointrin - чыгуначны вакзал Жэневы (Cornavin),
Жэнева - Макон (з перасадкаю ў Ліёне альбо на іншае станцыі),
Макон - Тэзэ.

1. Аэрапорт Жэневы → чыг. вакзал Жэневы

Па прылёце ў Жэневу трэба прайсці пашпартны кантроль, пасля чаго атрымаць свой багаж.

УВАГА! Перад тым, як выйсці праз брамы мытнага “зялёнага калідору” ў залю прылётаў, можна ўзяць дармовы квіток на ўсе віды транспарту на 80 хв.
Атрымаўшы на стужцы свой багаж, варта знайсці аўтамат і, націснуўшы на кнопку, атрымаць гэты квіток.

Выходзячы ў залю прылётаў, варта кіравацца ўказальнікамі train (“цягнік”), каб патрапіць на чыгуначную станцыю:

Перад гэтымі дзвярыма варта збочыць управа.

На вялікім экране месціцца расклад цягнікоў. Усе яны курсуюць праз галоўны чыгуначны вакзал Жэневы.

Далей варта прайсці наперад і прайсці на патрэбную платформу да цягнікоў.

Пасля 5 хв. дарогі цягнік прыбудзе на першы прыпынак.

2. Жэнева → Макон (з перасадкаю ў Ліёне альбо на іншае станцыі)

На вакзале Жэневы неабходна выходзіць з платформы па падземным пераходзе ў вакзальны будынак. Там знаходзяцца касы і аўтаматы для набыцця квіткоў на цягнікі па іншых напрамках.

Да Макона з Жэневы можна дабрацца цягніком.
Цягнікі едуць з перасадкаю ў Ліёне альбо ў іншым горадзе.

Варта прадугледзець дастаткова часу дзеля набыцця квіткоў, калі не паклапаціліся пра тое загадзя, набываючы квіткі ў сеціве: цалкам верагодна, што будуць доўгія чэргі. Чаканне на цягнік з аэрапорту на вакзал таксама можа заняць каля 15-20 хв.

Набываем квіткі на цягнік:

а) загадзя ў сеціве на старонцы www.sncf.com. Даступная таксама расейскамоўная версія.
Месца адпраўлення - Geneve Cornavin
Месца прызначэння - Mâcon (toutes gares - “усе вакзалы”. У Маконе два вакзалы. Адзін з іх для звычайных цягнікоў - Mâcon ville. Другі - для хуткасных, Mâcon Loché TGV).
Трэба выбраць дату паездкі і націснуць “пошук”, пасля чаго выбраць патрэбны час паездкі.
Варта разлічыць дастатковы час на ўсе неабходныя фармальнасці ў аэрапорце ды шлях да чыгуначнага вакзала. Таму варта памятаць пра прыблізна 2 гадзіны, неабходныя на ўсё гэта ад моманту прылёту.

Набываючы квіткі праз сеціва, існуюць розныя магчымасці атрымання квітка.
1. Электронны квіток на E-mail (не заўсёды даступная опцыя);
2. Атрыманне квіткоў на звычайны адрас, які быў пададзены пры запаўненні інфармацыйнае формы (варта памятаць, што працэс дастаўкі можа быць вельмі доўгім);
3. Набыццё праз сеціва, але пабранне квіткоў непасрэдна ў аўтамаце на любым чыгуначным вакзале ўва Францыі (пры сабе варта будзе мець менавіта тую банкаўскую картку, якой быў здзейснены плацёж пры набыцці квіткоў!)

б) набыць у адным з аўтаматаў у будынку вакзалу альбо ў касах (Guichet).
У аўтамаце квіткі можна набыць толькі пры наяўнасці банкаўскае карткі. Квіткі таксама можна прыдбаць у касах - й за наяўныя, й пры аплаце карткаю. Кошт квітка ад формы аплаты не залежыць.

Цягнікі ўва Францыю адыходзяць з платформаў 7 ды 8.

Квіток абавязкова трэба прабіць у маленькім жоўтым аўтамаце ў вакзальным будынку альбо пры выхадзе непасрэдна на платформу. Квіток варта ўстаўляць “анфас” і дачакацца адпаведнага кароткага гуку, які ўзнікае пры працы друкуючага прыстасавання. Квіток пасля гэтага лічыцца важным.

Наступная інфармацыя можа быць карысная тым, хто едзе з перасадкаю ў Ліёне. Пры перасадцы ў іншым мястэчку, з’арыентавацца будзе прасцей, таму варта адразу перайсці да часткі Mâcon → Taizé

3. Ліён → Макон

Да Макона можна дабрацца цягнікамі дзвюх катэгорый:

1. TER — «электрычка». Квіток сапраўдны на кожны з тых цягнікоў цягам 3 месяцаў па набыцці. Такі цягнік пераадольвае адлегласць паміж Ліёнам і Маконам цягам 40-45 хв., прыбываючы на станцыю Mâcon ville. Квіткі не маюць фіксаваных месцаў, але месцы бываюць заўсёды. Сядаць можна на любы цягнік такога кшталту, нават не абавязкова менавіта на той, які пададзены ў вашым квітку.

2. TGV – хуткасны цягнік. Кошты на такія цягнікі бываюць вельмі рознымі, часам большыя, часам меншыя, чым на TER. Час у дарозе будзе прыблізна такім самым. Часцей за ўсё такі цягнік прыедзе на станцыю Mâcon Loché, але часам бывае, што й на станцыю Mâcon ville. Такі квіток дзейнічае на канкрэтны цягнік з канкрэтным месцам. На платформах для цягнікоў TGV адлюстравана інфармацыя, паводле якой можна зразумець знаходжанне канкрэтнага вагону адносна платформы (на платформе прысутныя слупкі з шыльдачкамі для вашае арыентацыі).

На блакітным табло Departs варта паглядзець, адкуль адыходзіць цягнік. Ліён ды Макон - прамежкавыя станцыі, а на табло пададзеныя пачатковыя і канцавыя пункты следвання. Таму варта глядзець на нумар цягніка і час адпраўлення.

Назвы платформаў пазначаныя вялікмі лацінскімі літарамі. Пасля выхаду на платформу таксама можна ўбачыць табло з нумарамі цягнікоў, часам адпраўлення ды прыпынкамі. Выбіраючы вагоны, варта выбіраць вагоны з лічбаю 2 - другое класы. Часам дзверы варта адчыняць механічна, узнімаючы рычаг угару альбо прыціснуўшы адмысловую кнопку.

Пра наступны прыпынак беспасрэдна ў цягніку абвяшчаюць за некалькі хвілін да прыбыцця на станцыю, таму лепей сачыць па сваім уласным гадзінніку, калі варта рыхтавацца да выйсця.

4a. Mâcon ville → Taizé

Па прыездзе цягніком на станцыю Mâcon ville варта выйсці з цягніка, кіруючыся падземным пераходам да вакзальнага будынка. Патрапіўшы ў будынак, перад вамі будзе кавярня, а з правага боку - выйсце на платформы аўтобусаў (на левы бок - выйсце ў горад), адкуль да Тэзэ курсуе аўтобус LR 701 мясцовае лініі Mobigo.

За некалькі хвілін да адпраўлення да платформы пад’едзе аўтобус LR 701.

Квіток варта прыдбаць беспасрэдна ў кіроўцы (кошт квітка 1,50 €), а свой багаж самастойна пакласці ў аўтобусны багажны люк загадзя. Час у дарозе - каля 50 хв. Гэтыя аўтобусы курсуюць некалькі разоў цягам дня, у нядзелю - радзей, чымся цягам тыдня.
Расклад аўтобусаў LR 701 глядзіце ніжэй.

4b. Mâcon Loché TGV → Taizé

Пра прыбыцці на станцыю Mâcon Loché TGV Вы выйдзеце адразу ў вакзальны будынак, беспасрэдна перад якім спыняецца аўтобус да Тэзэ. Сядаючы ў аўтобус, варта запытацца, ці едзе ён у бок вёскі Тэзэ. Час у дарозе - каля 40 хв.

Расклад аўтобусаў Mâcon-Taizé-Chalon-sur-Saône:

Шчаслівае дарогі!

P.S. Калі вы падарожнічаеце групаю, вам будзе зручней загадзя замовіць аўтобус. Шлях зойме каля 2.5-3 гадз.; так будзе прасцей і фінансава больш слушна.
Кантактная інфармацыя:
Voyages Clunysois
10 route de la Roseraie
71250 Cluny, France.
voyages.clunysois orange.fr
Fax : 00 33 (0) 3 85 59 03 60
Tél. : 00 33 (0) 3 85 59 05 60
www.voyages-clunysois.fr

Апошняе абнаўленне: 18 July 2018