TAIZÉ

Тэзэ

Бліжэйшыя аэрапорты

 

Як перамяшчацца паміж аэрапортамі ды чыгуначнымі станцыямі, каб дабрацца да Тэзэ.
Інфармацыю адносна цягнікоў, якімі можна дабрацца, глядзі на старонцы Цягніком і аўтобусам.

Аэрапорт Шарля дэ Голя, Парыж (Paris CDG) – Аэрапорт Парыж Орлі (Paris Orly)

Шмат інфармацыі наконт грамадскага траспарту ў Парыжы, а таксама даезду да Парыжу, можна знайсці на гэтых старонках:
- Charles-de-Gaulle Airport
- Orly Airport

Ліёнскі аэрапорт Сэнт-Экзюперы (Lyon Saint-Exupéry)

https://www.lyonaeroports.com/en/ac...

Экспрэс-трамвай Rhônexpress

Паміж ліёнскім аэрапортам Сэнт-Экзюперы а ліёнскім чыгуначным вакзалам Port-Dieu кожныя 15 хв. курсуе экспрэс-трамвай Rhônexpress. Паездка доўжыцца каля 30 хв. Кошт квіткоў: для моладзі ад 12 да 25 гадоў - 10 € (квіток у два бакі - 19 €), для дарослых (старэйшых за 25 гадоў) - 15,20 € (квітко у два бакі - 26,70 €). Дэталёвая інфармацыя змешчана на гэтае старонцы. На дадзенае старонцы можна праглядзець таксама іншыя віды квіткоў (напрыклад, групавыя) і заплаціць за іх пры дапамозе банкаўскае карткі.

Аўтобусныя шатлы да Тэзэ

Двойчы на дзень курсуюць аўтобусы Ouibus паміж ліёнскім аэрапортам а чыгуначнай станцыяй Mâcon-Ville (Gare SNCF). Са станцыі Mâcon да Тэзэ можна дабрацца мясцовым аўтобусам. Расклад мясцовых аўтобусаў можна паглядзець на гэтае старонцы.

Voyages Clunysois прапануе паслугі шатл-таксі паміж ліёнскім аэрапортам а вёскаю Тэзэ.

Аэрапорт Жэневы, Швейцарыя (aéroport de Genève-Cointrin)

www.gva.ch

З аэрапорту да горада (цэнтральны чыгуначны вакзал Жэневы) можна дабрацца цягніком альбо аўтобусам. Паездка доўжыцца каля 7 хв. (цягніком) і каля 25 хв. (аўтобусам).

Дзеля інфармацыі варта перайсці на старонку аэрапорту, а асабліва ў закладку транспарт дзеля дэталёвае інфармацыі пра, напрыклад, дармовыя квіткі на грамадскі транспарт.

Шатл-бусы да Тэзэ

Voyages Clunysois здзяйсняе рэйсы паміж аэрапортам Жэневы і вёскаю Тэзэ.

Апошняе абнаўленне: 20 February 2018