TAIZÉ

Інфармацыя для 15-17-гадовых падлеткаў

 

1. Ці патрэбны мне дазвол бацькоў?

Так, абавязковы! Бланк, які можна пабраць, павінен быць запоўнены тваімі бацькамі і захаваны ў кіраўніка групы.


2. Ці падчас майго побыту ў Тэзэ я буду заставацца са сваёй групай або сябрамі?

І так, і не! На пачатку тыдня з розных груп прысутнае моладзі ствараюцца групы дзялення для ранішніх і пасляабедзенных заняткаў. У кожную групу дзялення ўваходзіць прынамсі адна дарослая асоба. Сустрэцца ж з сябрамі з тваёй групы ты зможаш у вольны час і падчас пасілкаў.


3. Як будзе выглядаць маё рассяленне?

Цябе расселяць з тваёй групай і, магчыма, з іншымі маладзёнамі твайго ўзросту. Кіраўнікі вашых груп застануцца ў той самай зоне, але не ў тым самым бараку. У бараках юнакі і дзяўчаты рассяляюцца паасобку.

Калі ў цябе ёсць якія-небудзь пытанні наконт рассялення або ты адчуваеш сябе нязручна з-за чаго-небудзь, ты можаш пагаварыць з кіраўніком групы.


4. Што мне рабіць, калі мяне нешта не задавальняе ў праграме сустрэч або калі ў мяне ёсць праблемы з лідэрам?

Перадусім паразмаўляй з кіраўніком сваёй групы. Ты таксама можаш пагаварыць з братам Абшчыны, які прыдзяліў цябе да канкрэтнай групы дзялення.


5. З кім я магу пагаварыць, калі адчуваю ці бачу нешта трывожнае, або калі нехта з нечым падобным даверыцца мне?

Вельмі важна, каб вы не спрабавалі справіцца з сітуацыяй самастойна. Ты можаш пагаварыць з дарослым, якому давяраеш, напрыклад, з чалавекам, адказным за тваю групу. У La Morada альбо El Abiodh ты можаш звязацца з братам, адказным за пытанні бяспекі, або звязацца з ім жа па тэлефоне +33 749 04 75 85 (кругласутачна). Гэты нумар вывешаны ва ўсіх бараках і месцах сустрэч. Акрамя таго можна таксама выслаць паведамленне на адрас taize.safeguarding protonmail.com. Людзі, якія не ўваходзяць у Абшчыну, прачытаюць яго і звяжуцца з табою на працягу 24 гадзін.


6. Калі ў мяне ёсць праблемы з чалавекам, які адказвае за маю групу, з кім я магу пагаварыць?

Ты можаш скантактавацца са сваімі бацькамі або дарослым, якому давяраеш, ці прыйсці ў La Morada, каб паразмаўляць з братам, або ў El Abiodh, каб паразмаўляць з сястрой-манашкай. Акрамя таго можна патэлефанаваць на нумар +33 749 04 75 85 (кругласутачна), пад якім будзе брат, які выслухае цябе.


7. Я ўжо вярнуўся дадому, але мне трэба падзяліцца чымсьці цяжкім, што здарылася са мной або сведкам чаго я стаў у Тэзэ. Што я магу зрабіць?

Ёсць некалькі варыянтаў:

  • • варта паразмаўляць з кімсьці з удзельнікаў вашае групы, каму давяраеце, з якой вы прыязджалі.
  • • напісаць Абшчыне community taize.fr альбо Групе прыёму і маніторынгу справаздач taize.safeguarding protonmail.com.
  • • у Беларусі можна звярнуцца на рэспубліканскую гарачую лінію 8-801-100-8-801 (08:00-20:00), або па кругласутачных тэлефонах даверу 8-017-352-44-44 ды 8-017-304-43-70.

8. Што мне трэба ведаць аб маіх асабістых дадзеных?

Абараняй свае асабістыя дадзеныя!

Звяртай увагу, каб не дзяліцца сваімі асабістымі дадзенымі з людзьмі, у якіх ты не ўпэўнены (здымкамі, асабістай выявай, кантактнымі дадзенымі, адрасам, профілем у сацыяльных сетках і г.д.); не дзяліся гэтай інфармацыяй у сеціве. Як мага лепш імкніся абараняць сябе ад раскрыцця асабістых дадзеных.


Прачытай таксама: Што мы маем на ўвазе?