Інфармацыя для 15-17-гадовых падлеткаў 1. Ці патрэбны мне дазвол бацькоў? Так, абавязковы! Бланк, які можна пабраць [https://www.taize.fr/IMG/zip/parental_agreement.zip], павінен быць запоўнены тваімі бацькамі і захаваны ў кіраўніка групы. 2. Ці падчас майго побыту ў Тэзэ я буду заставацца са сваёй групай або сябрамі? І так, і не! На пачатку тыдня з розных груп прысутнае моладзі ствараюцца групы дзялення для ранішніх і пасляабедзенных заняткаў. У кожную групу дзялення ўваходзіць прынамсі адна дарослая асоба. Сустрэцца ж з сябрамі з тваёй групы ты зможаш у вольны час і падчас пасілкаў. 3. Як будзе выглядаць маё рассяленне? Цябе расселяць з тваёй групай і, магчыма, з іншымі маладзёнамі твайго ўзросту. Кіраўнікі вашых груп застануцца ў той самай зоне, але не ў тым самым бараку. У бараках юнакі і дзяўчаты рассяляюцца паасобку. Калі ў цябе ёсць якія-небудзь пытанні наконт рассялення або ты адчуваеш сябе нязручна з-за чаго-небудзь, ты можаш пагаварыць з кіраўніком групы. 4. Што мне рабіць, калі мяне нешта не задавальняе ў праграме сустрэч або калі ў мяне ёсць праблемы з лідэрам? Перадусім паразмаўляй з кіраўніком сваёй групы. Ты таксама можаш пагаварыць з братам Абшчыны, які прыдзяліў цябе да канкрэтнай групы дзялення. 5. З кім я магу пагаварыць, калі адчуваю ці бачу нешта трывожнае, або калі нехта з нечым падобным даверыцца мне? Вельмі важна, каб вы не спрабавалі справіцца з сітуацыяй самастойна. Ты можаш пагаварыць з дарослым, якому давяраеш, напрыклад, з чалавекам, адказным за тваю групу. У La Morada альбо El Abiodh ты можаш звязацца з братам, адказным за пытанні бяспекі, або звязацца з ім жа па тэлефоне +33 749 04 75 85 (кругласутачна). Гэты нумар вывешаны ва ўсіх бараках і месцах сустрэч. Акрамя таго можна таксама выслаць паведамленне на адрас taize.safeguarding protonmail.com. Людзі, якія не ўваходзяць у Абшчыну, прачытаюць яго і звяжуцца з табою на працягу 24 гадзін. 6. Калі ў мяне ёсць праблемы з чалавекам, які адказвае за маю групу, з кім я магу пагаварыць? Ты можаш скантактавацца са сваімі бацькамі або дарослым, якому давяраеш, ці прыйсці ў La Morada, каб паразмаўляць з братам, або ў El Abiodh, каб паразмаўляць з сястрой-манашкай. Акрамя таго можна патэлефанаваць на нумар +33 749 04 75 85 (кругласутачна), пад якім будзе брат, які выслухае цябе. 7. Я ўжо вярнуўся дадому, але мне трэба падзяліцца чымсьці цяжкім, што здарылася са мной або сведкам чаго я стаў у Тэзэ. Што я магу зрабіць? Ёсць некалькі варыянтаў:
8. Што мне трэба ведаць аб маіх асабістых дадзеных? Абараняй свае асабістыя дадзеныя! Звяртай увагу, каб не дзяліцца сваімі асабістымі дадзенымі з людзьмі, у якіх ты не ўпэўнены (здымкамі, асабістай выявай, кантактнымі дадзенымі, адрасам, профілем у сацыяльных сетках і г.д.); не дзяліся гэтай інфармацыяй у сеціве. Як мага лепш імкніся абараняць сябе ад раскрыцця асабістых дадзеных.
Прачытай таксама: Што мы маем на ўвазе?
|