18 чэрвеня 2018
На запрашэнне мітрапалітальнай епархіі Кемерава Рускай Праваслаўнай Царквы Брат Алоіс з іншымі братамі ды групаю моладзі скіраваліся ў гэты горад у далёкай Сібіры на ўрачыстасці Ўнебаўшэсця; пілігрымка адбылася ў днях 16-19 траўня 2018 г. Большасць пілігрымаў перад тым, як наведаць Кемерава, мела магчымасць правесці час у Маскве, наведваючы парафіі, што прымалі моладзь у 2011 ды 2015 гг. падчас пілігрымак на Пасху, што былі арганізаваныя (...)
4 сакавіка 2018
Ніжэйшая інфармацыя можа будзе карыснаю для тых, хто перабывае ў Польшчы (на вучобе ці працы), стала альбо часова.
У сакавіку адзін з братоў Тэзэ скіруецца да Польшчы, каб наведаць розныя гарады. Такі візіт будзе магчымасцю супольнае малітвы спевам і ў цішыні, да разважання Божага Слова, а, можа быць, таксама для наведвання і сустрэчы з тымі, каторыя жывуць ці працуюць у месцах цярпення і надзеі, альбо да супольнага пасілку, на які кожны мог бы (...)
17 верасня 2017
У жніўні 2017 г. часткаю афіцыйнага святкавання 100-ае гадавіны незалежнасці Фінляндыі ‘Suomi100’ сталі выходныя з адным з братоў з Тэзэ, што адбыліся ў мястэчку Хаміна на мяжы з Расеяй. Ініцыятарамі сустрэчы выступілі адміністрацыя горада Хаміна разам з лютэранскае, праваслаўнае, каталіцкае і вольнае цэрквамі.
Сустрэча Тэзэ ў Хаміне была невялікаю, але прыгожаю і значнаю. Тэрыторыя гэтага рэгіёну цягам стагоддзяў багата разоў пераходзіла з (...)
1 верасня 2017
Ферэнц, айцец сям’і, што жыве ў Тэзэ ўжо некалькі гадоў і дапамагае прымаць моладзь, скіраваўся ў Вугоршчыну, каб сустракаць дзясяткі тысяч мігрантаў, што прыбываюць у гэтую краіну. Будучы па нацыянальнасці мадзьярам, ён прыгатаваў трох маладзёнаў з Тэзэ, каб тыя правялі некалькі тыдняў паводле праекту “Small Provisional Community”. Вось, што ён піша: здымак: Kristóf Hölvényi
Мы прыехалі каля апоўдня разам з Крыстофам, маладым фатографам, на (...)
3 красавіка 2017
Хаміна, горад ва ўсходняе Фінляндыі, побач з расейскае мяжою, запрашае моладзь 25-27 жніўня 2017 г. на чарговы этап "Пілігрымкі Даверу на Зямлі".
У сваёй гісторыі і паводле свайго палажэння Хаміна заўсёды была горадам, дзе будаванне супакою было нечым істотным. У 1809 г. падпісаны тут мір паміж Расеяй і Швецыяй скончыў вайну, якая тачылася на фінскае тэрыторыі, дазволіў адрадзіць фінскую культуру, мову, а ў рэшце спрычыніўся да незалежнасці (...)
1 лютага 2017
Падчас уік-энду на Вербніцу 2017 г. у Бруселі адбудзецца сустрэча Тэзэ. На запрашэнне арцыбіскупа Малін-Брусель кардынала Кеселя браты з Тэзэ, а таксама моладзь з Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Нямеччыны ды Люксембургу правядуць некалькі дзён на сустрэчы і малітве. Суботнім вечарам на малітве будзе прысутны таксама брат Алоіс.На старонцы, прысвечанай гэтай падзеі можна прачытаць: « Гэтую сустрэчу душпастыры франкамоўнае і нідэрландскамоўнае (...)
23 верасня 2016
З часу дзвюх пілігрымак у Маскву ў 2011 і 2015 гадах разам з моладздзю на Вялікі Тыдзень і Пасху сувязі з праваслаўнымі парафіямі ў горадзе паглыбіліся і развіваліся. Акурат адзін з братоў наконадні наведаў Маскву і Санкт-Пецярбург.У цэнтральных парафіях двух гарадоў дзень для маладзёнаў з Расіі пачынаўся Боскаю Літургіяю, затым было вывучэнне Бібліі, а таксама малыя групы падзелу апоўдні, па чым наступала малітва са спевамі з Тэзэ. Дзень (...)
17 ліпеня 2016
Браты Супольнасці з Тэзэ будуць на Сусветных Днях Моладзі ў ліпені 2016 г. Брат Алоіс будзе там ад 26 па 31 ліпеня.Ад панядзелку 25-га да пятніцы 29-га ліпеня малітвы са спевамі з Тэзэ будуць арганізаваныя братамі ў Кракаве, у касцёле св. Стэфана / w kościele św. Szczepana ul. Henryka Sienkiewicza 19.
План штодзённых малітваў: Панядзелак, 25 ліпеня: 18:30, 20:00 Аўторак, 26 ліпеня: 10:00, 12:00, 14:00 Серада, 27 ліпеня: 14:00, 16:00, 18:30, (...)
27 жніўня 2015
Падчас еўрапейскай сустрэчы ў Празе, Брат Алоіс зрабіў наступнае запрашэнне; "Маладыя людзі з Расіі, Беларусі і Украіны, якія адносяцца да розных Цэркваў, прысутнічаюць сярод нас. Разам з імі мы ведаем, што Хрыстус з’яўляецца нашай надзеяй і нашым светам. Таму з некалькімі з маіх братоў і моладдзю з розных краін Еўропы, мы накіруемся ў паломніцтва, каб адсвяткаваць з імі дома Уваскрасенне Хрыстова падчас праваслаўнай Пасхі 12 красавіка наступнага (...)