TAIZÉ

Разважанні брата Алоіса

 
Штовечар пад час Еўрапейскае Сустрэчы напрыканцы кожнае малітвы брат Алоіс кіруе пасланні да маладых удзельнікаў спаткання. На гэтае старонцы размешчаныя тэксты разважанняў брата Алоіса.

Брат Алоіс, Рыга, субота 31 снежня 2016 г.

Нашая пілігрымка завяршаецца. Сёння ўвечары, калі вы вернецеся да сем’яў, што вас прымаюць, перадайце ім зноў нашую ўдзячнасць. Іх гасціннасць будзе накшталт святла на нашым шляху.

Давайце возьмем гэтае святло заўтра дадому. Гэта святло самога Хрыста. Яно будзе асвятляць нашую паўсядзённасць. Яно будзе зноў і зноў адраджаць нашую надзею.

З гэтым святлом мы пераадолеем цемру, якая нам можа зашкодзіць. Яно будзе магчымасцю для нас не паддавацца страху перад абліччам нестабільнасці ды ўзрушэнняў гэтага свету.

Святло, якое мы тут знайшлі, гэта святло супакою. Заўтра будзе Сусветны Дзень Міру. Увечары мы пойдзем маліцца за ўсіх тых, хто дасвядчае гвалту, несправядлівасці ці галечы.

Па вяртанні дадому кожны з нас можа быць міратворцам, кожны можа зрабіць ненасілле сваёю штодзённасцю. Кожны з нас можа падзяліцца святлом супакою з адною ці некалькімі асобамі: з тымі, каго мы кахаем, з сем’ямі, што жывуць у цяжкім становішчы, з бяздомнымі, з занядбанымі дзецьмі, з бежанцамі.

Часам мы можам палегчыць пакуты. Заўсёды мы можам аточыць іншых нашае шчырае ўвагаю, якая можа быць карысная й як канкрэтная дапамога: выслухоўваючы гісторыі бежанцаў, альбо самотнае безпрацоўнае маці, якая не ведае, як запланаваць будучыню для сваіх дзяцей…

Калі з вялікае сціпласцю мы ідзем да яшчэ бяднейшых за нас, мы адкрываем, што тое нам нешта дае; яны дапамагаюць нам прыняць нашыя слабасці і ўразлівасці, яны вучаць нас неацэннае вартасці чалавечае дабрыні.

Бедныя гэтага свету, часам міжволі, даволі блізка Езуса, які быў бедны сярод бедных. Калі мы адкрывем нашыя сэрцы на тых, хто паранены жыццём, мы набліжаемся да Езуса. У той самы час мы лепей разумеем Ягоныя словы, а Ягонае святло прамянее ўнутры нас. Пакліканне нашага жыцця стае больш яскравым, гэта знак Божае любові, мы створаныя, каб кахаць, і каб кахалі нас.

А зараз я маю чарговую порцыю аб’яваў для вас. Сярод нас ёсць маладзёны з некалькіх азіяцкіх краін. Праз паўтары гады надыйдзе іх чарга прыняць чарговы этап Пілігрымкі Даверу, які абдудзецца з 8 па 12 жніўня 2018 г. у Ганконгу.

Так сама як вы, мы браты, таксама вернемся дадому, у Тэзэ. Але па дарозе мы затрымаемся ў дзвюх суседніх краінах: некалькі братоў паедуць на малітву ў эстонскі Талін, іншыя – ў летувіскія Вільню і Коўна. Гэтыя балтыйскія краіны, што так адрозніваюцца ад сябе, таксама кшталтуюць еднасць. Яны не запамятвалі пра тое, згодна з абвешчанае незалежнасцю, ствараючы некалі жывы ланцуг, што працінаў тры краіны з поўначы на поўдзень.

Мы ўдзячныя тром балтыйскім краінам за іх мужнасць, гасціннасць і веру шматлікіх жыхароў. Дзякую за святло, што мы атрымалі тут, яно будзе весці нас Пілігрымкаю Даверу ў нашым паўсядзённым жыцці.

Брат Алоіс, Рыга, пятніца 30 снежня 2016 г.

Ад часу, калі мы ў сераду прыехалі ў Рыгу, нашыя сустрэчы і малітвы напаўняюцца вялікае радасцю. У той самы час мы даволі добра ўсведамляем сучасную палітычную ды эканамічную сітуацыю ў Еўропе і свеце.

Разам адкрываючы шляхі надзеі. Гэта больш, чым тэма нашае сустрэчы, гэта дасвядчэнне, якое мы адчуваем штодня. Чулая гасціннасць, якую мы дасвядчаем у Рызе, падсілкоўвае гэтую надзею.

Я бы вельмі хацеў падзякаваць усім тым, хто прымае нас у Рызе: сем’ям, парафіям, гарадскім уладам і дзяржаўнае адміністрацыі. Розныя хрысціянскія цэрквы аб’ядналіся, дзеля таго, каб прыняць нас: лютэранская, каталіцкая, праваслаўная, баптысцкая, пяцідзясятніцкая, евангелікальная. Асабліва я хацеў бы падзякаваць тым, хто не падзяляючы хрысціянскае веры, таксама запрашаў у свае дамы.

Вы, латышы, маеце адкрытымі вашыя дамы і вашыя сэрцы для моладзі, якой не ведаеце. Сярод вашых дароў для нас ёсць гасціннасць.

Нашая сустрэча нясе паведамленне для Еўропы: мы заклікаем да еўрапейскага братэрства, якое шануе мясцовыя асаблівасці, дзе лічыцца голас кожнага народу. Мы таксама імкнемся да стварэння сяброўскіх кантактаў у Еўропе і па-за нашымі еўрапейскімі межамі.

Для нас, хрысціянаў, братэрства таксама мае іншае вымярэнне, якое называецца еднасць. Так, Хрыстус з’яднаў нас усіх у адну супольнасць, разам з усімі нашымі адрозненнямі ў хрысціянскае традыцыі і культуры.

Год, што распачынаецца, будзе 500-аю гадавінаю Рэфармацыі. Гэта быў добры момант, што натхніў Царкву. Але, на жаль, гэта таксама прычына глыбока падзелу.

Вы, моладзь, што знаходзіцца тут, пратэстанты, правслаўныя, католікі, сваёй прысутнасцю дэкларуеце вашае жаданне еднасці. Вы маеце рацыю: мы маем быць разам такім чынам, каб дазволіць рэалізавацца дынамізму Евангелля. Накшталт гісторыі старажытных хрысціянаў, якую сёння мы чыталі, мы жадаем быць адным сэрцам і адною душою.

Калі мы збіраемся разам, надзея, што прыходзіць да нас ад Хрыста, яскрава дае пра сябе знаць. Ён перамог смерць і нянавісць, Ён аб’яднаў нас сёння ў адну супольнасць ахрышчаных.

Калі мы аб’яднаныя ў Хрысце, мы можам быць знакам супакою пасярод ашчэранага чалавецтва. Так, бо нашае братэрства, нашая еднасць могуць прыгатаваць супакой.

Заўтра вы будзеце разважаць чацвёртую прапанову на 2017 г.: Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою. Маючы няшмат якасцяў, амаль без нічога, кожны з нас можа быць міратворцам, далёка і блізка. Усе людзі, нават усё стварэнне, прагне супакою.

А зараз я зраблю канкрэтную прапанову. Ад часу майго візіту ў Сірыю летась на Раство мы прынялі ў Тэзэ сірыйскую сям’ю, як й сям’ю з іракскае Бартэлы ля Масулу. Дзеці Мануэль і Нур, што знаходзяцца поруч са мною, належаць да гэтае іракскае сям’і. Увесь час я казаў ім: нам вас паслаў Бог.

Я надаль у кантакце з некаторымі асобамі ў Сірыі. На мінулым тыдні я тэлефанаваў да хрысціянскае супольнасці Алепа. У разгар страшэннае трагедыі, якую дасвядчаюць сірыйцы, ёсць тыя, хто застаецца няскораным і робіць усё мажлівае, каб тыя пакуты палегчыць. Таму я сказаў сам сабе: мусім іх падтрымаць.

Дзякуючы нашае Аперацыі Надзея мы хацелі б фінансава падтрымаць гэтую супольнасць у Алепа альбо таксама ў іракскім Масуле. Яны клапоцяцца пра дзяцей, што атрымалі траўмы і збіраюць сродкі на рэканструкцыю знішчаных дамоў. Тым самым яны дапамагаюць людзям у сваіх краінах. На матэрыялах, што прыгатаваныя для вас, вы знойдзіце інфармацыю, як можна дапамагчы.

Нашая Пілігрымка Даверу на Зямлі будзе працягвацца ў 2017 г. Штотыдзень у Тэзэ будуць сустрэчы, а ў жніўні адбудзецца спецыяльны тыдзень для моладзі ад 18 да 35 гадоў, калі маладзёны змогуць падзяліцца сваім жыццём і ўпадабаннямі.

Акрамя таго адбудуцца іншыя сустрэчы па ўсім свеце, між іншым у Бірмінгеме, адным з найбольш шматкультурных і паліканфесійных гарадоў у Еўропе; у амерыканскім Сэнт-Луісе, дзе застаецца высокай этнічная напружанасць пасля падзей двухгадовае даўніны ў Фергюсоне; у Егіпце, дзе чарговы раз давялося пакутваць Арыентальнае Копцкае Царкве.

У надыходзячым годзе пратэстанцкае Рэфармацыі будзьма праводзіць малітвы ў Вітэнбергу, горадзе Лютэра, у межах нямецкага Царкоўнага Тыдня, другую малітву – ў швейцарскае Жэневе.

Пасля чаго адбудзецца чарговая Еўрапейская Сустрэча, што пройдзе ў горадзе на рацэ Рэйн, на паграніччы трох дзяржаў у швейцарскім Базэлі.

Брат Алоіс, Рыга, чацвер 29 снежня 2016 г.

Нас так добра прымаюць у Рызе, і мы зноў разумеем гэтую гасціннасць – фундаментальную і ўніверсальную каштоўнасць. Усе людзі прагнуць еднасці, сяброўства. Калі мы дасвядчаем гэтага, нашае жыццё набывае больш глыбокае значэнне.

Мы жадаем жыць гэтаю шчыраю і сардэчнаю гасціннасцю не толькі ў выключныя моманты, але й ў нашым паўсядзённым жыцці. Перадусім разам з тымі, хто найбліжэй да нас: знойдзем жа для ніх час, але таксама дазвольма гэтым асобам прымаць нас.

Затым будзьма аказваць гасціннасць ужо тым, хто далёка ад нас. У гэтыя дні мы выслухоўваем сведчанні людзей, якія выходзяць да бедных. Тыя асобы распавядаюць нам, колькі ўсяго яны шчаслівыя, што здольныя дапамагчы іншым, але таксама кажуць пра ўсё тое, што атрымліваюць і дасвядчаюць ад тых, каму дапамагаюць.

Насамрэч, калі мы ідзем у бок тых, хто бяднейшы за нас, нават з пустымі рукамі, мы атрымоўваем радасць. У Тэзэ часцяком мы дасвядчаем гэтага, асабліва пад час апошняга года, калі мы прымалі бежанцаў. Будучы побач з німі ў часе іх роспачы, выслухоўваючы іх гісторыі, мы развіваем цудоўнае сяброўства.

Безумоўна, прыбыццё так вялікае колькасці бежанцаў, што імкнуцца трапіць у Еўропу, выклікае шэраг пытанняў, на аніводнае з якіх нямашака лёгкіх адказаў. Але я перакананы, што без асабістага кантакту мы не знойдзем рашэння праблемы. Без такіх кантактаў, відавочна, узнікае рызыка страху.

Тым не меней, ва ўсіх нашых краінах цягам доўгага часу народы розных культур жылі побач. Больш таго, будзьма будаваць асабістыя кантакты, масты. Давайце пазбаўляцца перадузятасці. Мы можам распачаць тое нават не маючы вялікіх сродкаў. Давайце пойдзем насустрач іншым, перабываючы ў вялікае сціпласці.

Сёння напружанасць і хваляванні нашых грамадстваў такія, што мы мусім прыняць трывалае ўнутранае рашэнне: мы не паддамося збянтэжанасці. Але якім чынам?

Для нас, хрысціянаў, адказ палягае на скіраванні нашых сцежак яшчэ больш пераканаўча ў Езуса Хыста. Вера, давер Богу не павінны быць змаргіналізаваныя для нас саміх. Тое азначае – ні больш ні менш – паставіць Хрыста ў цэнтры нашага жыцця.

У Евангеллі гэтым вечарам мы чулі Ягоныя словы: “Ідзі, прадай усё, што маеш, затым кроч за мною”. Наколькі радыкальная змена! Але тое не з’яўляецца немажлівым. Кожны з нас можа пачаць ці спрабаваць пачаць ізноў рэалізоўваць тыя словы Хрыста на практыцы.

Тое мажліва таму, што перад тым, як Ён сам нечага патрабуе ад нас, першым прыцягвае нас блізка да сябе. Ёе любіць кожнага і кожную з нас безварункова, нават незразумелай любоўю. Нават нашыя падзенні не памяншаюць Ягонае любові, якую Ён мае да нас.

Дазвольма ж і нам прыняць Хрыста з любоўю. Ахвяруйма Яму нашую гасціннасць. Ён спаглядае на нас з даверам. Тады страх замяняецца на мужнасць. Немагчымае становіцца магчымым.

Мы прымаем Яго ў сціпласці і нават простай малітве, у Ягоных словах і сакрамэнтах. І мы сапраўды прымаем Яго кожны раз, калі маем асабісты кантакт з адным з бедных людзей гэтага свету. Сам Езус казаў нам: “Штокольвек вы зрабілі аднаму з найменшых гэтых, мне зрабілі”.

Заўтра вы будзеце разважаць другую прапанову на 2017 год. Хрыстус заклікае нас да таго, каб дзяліцца, жыць сціпла. Сапраўды, выбіраючы сціплае жыццё, мы асягаем крыніцу свабоды і радасці. Мы не павінны саромецца, вагаючыся зрабіць такі выбар.

Брат Алоіс, Рыга, серада 28 снежня 2016 г.

Як добра быць прынятым тут у Рызе! Мы прыбылі з усяе Еўропы, ад Партугаліі да Расеі, Польшчы і Ўкраіны. Некаторыя прыбылі нават з больш далёкіх месцаў, з іншых кантынентаў, у прыватнасці з Паўднёвае Карэі і Ганконгу.

Сутыкнуўшыся з нестабільнасцю сучаснага свету, мы павінны аб’яднацца ў вялікае братэрства, што выходзіць па-за межы граніц. Тое, што Латвія, адна з краін Балтыі, прымае маладых людзей з усяе Еўропы, з’яўляецца знакам надзеі, што падтрымлівае нас.

Мне б хацелася шчыра падзякаваць вам, латвійцы. Мяркую, што я тое раблю ад імя вас усіх, ці не?

Дарагія латвійскія сябры, як і іншыя балтыйскія краіны, вы маленькая нацыя. Прыязджаючы да вас як пілігрымы, мы хацелі б адзначыць, што ў сугуччы еўрапейскіх галасоў, ваш голас мае значэнне. Вашым цёплым прыёмам вы робіце ваш голас гучнейшым па ўсім кантыненце.

У мінулым вы пакутвалі, але таксама любілі. Старэйшыя з вас усё яшчэ могуць засведчыць пра тое. Вашая, часта балесная, гісторыя падрыхтавала вас на тое, каб быць краінай прымірэння, мостам паміж рознымі часткамі Еўропы. Мы падтрымліваем мужнасць, з якою вы рэагуеце на гэтае пакліканне.

Разам адкрываць шляхі надзеі - тэма нашае сустрэчы, што пачалася сёння ўвечары. Я прывёз гэтую тэму з Беніна ў Афрыцы, дзе ў верасні ў нас адбылася кантынентальная сустрэча. З 7500 маладзёнаў з розных краін мы дасведчылі, што надзея ўзнікае, калі мы збіраемся разам.

Чаму ў Афрыцы? І чаму раней у папярэднія гады нашая маленькая Супольнасць Тэзэ не ўзнімала пытання правядзення Пілігрымкі Даверу на Зямлі на іншых кантынентах?

Перадусім, прычынамі гэтага з’яўляюцца глабалізацыя, неазлежнасць краін і кантынентаў. І мы таксама жадаем зрабіць унёсак у глабалізацыю братэрства. Але тое не найважнейшая прычына.

Другою прычынаю з’яўляецца здольнасць лепш выслухоўваць моладзь з рознах рэгіёнаў свету і падтрымліваць іх веру ў саміх сябе, у іх краіны й у будучыню гэтых краін.

Але ж найбольш істотнаю прычынаю для нас з’яўляецца тое, што Хрыстус прыйшоў для ўсяго чалавецтва, ён прагнуў поўні жыцця для кожнае чалавечае істоты. Ён яднаў нас усіх у адну чалавечую сям’ю.

Што б мне хацелася данесці да вас з афрыканскага этапу Пілігрымкі Даверу дык гэта жыццяздольнасць маладзёнаў з гэтага кантыненту, іх здольнасць давяраць нават тады, калі на даляглядзе толькі цемра.

І я хацеў бы перадаць заклік, з якім тыя маладыя афрыканцы звярнуліся да еўрапейцаў: яны просяць нас, дадаць больш справядлівасці ў міжнародных эканамічных і палітычных адносінах.

Вера, давер да Бога надаль жывыя ў Афрыцы. Мы таксама ў гэтыя дні ў Рызе прагнем ісці да крыніц веры. Вы атрымалі чатыры прапановы па 2017 год. Заўтра раніцай вы будзеце абменьвацца сваімі думкамі па першай з іх: “Моцна трываць у надзеі; гэта творчасць”.

Для таго, каб умацаваць нашую надзею, а не цешыцца наіўным аптымізмам, давайце глыбей верыць у моц Святога Духа. Давайце абапірацца на Яго, нават калі Ён нябачны. Ён прысутнічае ў нашых сэрцах і ўва ўсім свеце.

Апошняе абнаўленне: 31 December 2016