Падчас суботняе вечаровае малітвы 24 лютага ў нашае заступніцкае малітве вернікаў прагучалі наступныя словы:
Молімся за народ Украіны. За сем’і, якія нядаўна страцілі блізкіх у вайне, якая вядзецца супраць гэтае дзяржавы. Памятаем таксама Рамана Гурыка, забітага дзесяць гадоў таму на Майдане ў Кіеве, і Тараса, забітага нядаўна на перадавой, і яго сям’ю ў іх жалобе. Молімся за калектыў дзіцячага дома «Мрыя», за моладзь «Вільного простору». За Мікіту, Паўла, Ксенію, Любаміра і Валодзю.
Нібы пілігрымы супакою мы хочам прыслухоўвацца да галасоў усіх ахвяраў вайны па ўсім свеце, каб нашая малітва наблізіла нас да іх і каб Бог даў нам магчымасць выказаць нашую салідарнасць. Памолімся таксама за тых, хто змагаецца за справядлівасць ва ўмовах рэпрэсіўных рэжымаў.
На здымку: on-line семінар з украінскае моладдзю, субота 24 лютага 2024 г.