[1]
Да запрашэння монсіньёра Ларана Ульрыха, арцыбіскупа Парыжа, і ўсіх каталіцкіх біскупаў Парыжскай правінцыі, далучыліся пратэстанцкія і праваслаўныя лідэры на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
Тры сустаршыні Рады Хрысціянскіх Цэркваў Францыі, монсіньёр Эрык дэ Мулен-Бафор, пастар Крысціян Крыгер і мітрапаліт Дзімітрыёс падпісалі сумесны прэс-рэліз.
Апошнімі месяцамі браты Тэзэ таксама наведалі мясцовых грамадскіх лідэраў і цывільныя ўлады, у тым ліку мэрыю Парыжа і мясцовую ўладу рэгіёна Іль-дэ-Франс, падтрымка якіх будзе мець важнае значэнне для поспеху мерапрыемства. Мэр Парыжа Ан Ідальга (Ana María Hidalgo Aleu) запісала відэзварот, а ў наступныя тыдні да яе далучацца іншыя асобы.
Абвяшчэнне ў простым эфіры
Паведамленне аб парыжскае сустрэчы было зроблена ў гэты панядзелак, 30 снежня 2024 г., напрыканцы вечаровае малітвы, якая транслявалася ў простым эфіры на канале Тэзэ ў YouTube.
Монсіньёр Ларан Ульрых, арцыбіскуп Парыжа, які прысутнічаў у Таліне на працягу ўсёй Сустрэчы, выступіў на Tondiraba Arena, запрашаючы моладзь на сустрэчу праз год у Парыжы.
Паўтор прэс-канферэнцыі
Пра наступную Еўрапейскую сустрэчу было абвешчана пад варункам захавання таямніцы ў панядзелак, 30 снежня, падчас прэс-канферэнцыі ў Кансісторыі Лютэранскай Царквы Эстоніі. Відэа даступна па запыце.
Кантакт для прадстаўнікоў СМІ
Прэсавы рэліз | Панядзелак, 30 снежня 2024 г.