Каля 200 маладзёнаў сабраліся разам у Егіпце па ініцыятыве Тэзэ. Палова з іх прыбыла з розных гарадоў гэтае краіны, другая палова - з некалькіх краін Еўропы і Блізкага Усходу. Між іншым на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Эфіопіі, Іраку, Лівану, як й Нямеччыны, Францыі, Нідэрландаў ды Польшчы.
Галоўным месцам паломніцтва быў манастыр Анафора, заснаваны каптыйскім біскупам Аль Кусэйя. Праграма пілігрымкі між іншым уключала наступныя пункты:
- час на сустрэчу з Эксцэленцыяй біскупам Томасам, а таксама прыёрам Тэзэ братам Алоісам
- варштаты на разнастайныя тэмы (спіс можна паглядзець на старонцы Тэзэ www.taize.fr)
- сустрэча з айцамі-дамініканамі ў Інстытуце Арыентальных Даследванняў у Каіры, а таксама з Усамаю Набілем, прафесарам з Універсітэту Аль-Азхар
- наведванне манастыру св. Макарыя ў мясцовасці Ўадзі Натрун
- культурная частка праграмы: пазнаванне пірамід і важных месцаў у Каіры.
Прымаючы ўдзел у копцкіх набажэнствах і літургіі моладзь з Еўропы ды іншых месцаў мела магчымасць даведацца пра духоўнасць гэтае царквы. Нядзельным вечарам адбылося свята народаў, час фэсту, калі моладзь з кожнае краіны прадстаўляла усім прысутным песню ці танец.
Брат Алоіс на прыёме ў папы Феадора ІІ
У апошні дзень пілігрымкі ў Каір Брат Алоіс быў цёпла прыняты папам Феадорам ІІ, главою Копцкае царквы, у ягонае рэзідэнцыі на возеры Мар’ют. Іх размова канцэнтравалася на сустрэчы, якую толькі што адбылі маладзёны з 22 краін, а таксама вакол тэматыкі манастыцызму супольнасці Тэзэ, пастырскай апекі над моладдзю ды актуальнасці прымірэння паміж хрысціянамі.