TAIZÉ

Візіт брата з Тэзэ ў Беларусь, 2016 г.

 

Паважаныя кіраўнікі моладзевых груп з Беларусі, прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў, дарагія Браты і Сёстры!

За намі чарговае цудоўнае лета ў вёсцы, якое мы правялі разам з тысячамі маладзёнаў з усяе Еўропы, у тым ліку з Беларусі. Шчырая падзяка і вітанні групе праваслаўнае моладзі, якая наведала нашую Супольнасць гэтым летам тут, у Францыі, на чале з а. Сергіем!

Напэўна, як Вы ведаеце, сёлетняе Еўрапейскае Спатанне моладзі адбудзецца ў латвійскае Рызе. Мы ўжо зараз рыхтуем гэтую сустрэчу разам з сёстрамі і валанцёрамі, якія прыязджаюць на побыт да нас у Тэзэ. Аднак перад тым, як адбудзецца сустрэча ў Прыбалтыцы, мы спяшаемся паведаміць Вам, што ў перыяд з 17 па 25 верасня 2016 г. плануецца візіт брата Бэнуа (брат Супольнасці Тэзэ, які адказны за кантакты з моладдзю з Беларусі і Украіны) ў Беларусь.

Брат Бэнуа 2 верасня б. г. падаў дакументы на адкрыццё беларускае візы, 16 верасня дакументы былі падрыхтаваныя, таму, мы спадзяемся, што пасля ўсіх фармальнасцяў, у нас атрымаецца арганізаваць плануемы візіт.

Брат Бэнуа мае намер наведаць наступныя гарады:

Нядзеля 18 верасня і панядзелак 19 верасня - Менск
Аўторак 20 верасня - Гомель
Чацвер 22 верасня - Гародня
Пятніца 23 верасня - Браслаў
Субота 24 верасня - Баранавічы

Калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да сустрэчы і прыняць удзел у адным са спатканняў, калі ласка, напішыце пра тое на info.taize gmail.com / +375 299 521 098.

Па магчымасці, калі ласка, пастарайцеся перадаць інфармацыю пра побыт брата Бэнуа ў Беларусі вашым знаёмым, калегам ці аднадумцам, прадстаўнікам іншых хрысціянскіх супольнасцяў на Беларусі, якія арганізоўваюць малітвы ў духу Тэзэ ў РБ, ужо былі на Еўрапейскіх Сустрэчах ці можа нават прыязджалі да нас у вёску, але па нейкае прычыне не атрымліваюць рассылкі ці не маюць сталага кантакту з Супольнасцю. Па меры магчымасцяў, брат таксама можа сустрэцца з прадстаўнікамі новых парафій і суполак, якія хацелі б далучыцца да малітваў Тэзэ.

Найлепшыя вітанні з Тэзэ, і да хуткае сустрэчы!


Апошняе абнаўленне: 16 September 2016