Пасля чування «Разам», якое адбылося 30 верасня 2023 г. незадоўга да адкрыцця першай сесіі Генеральнай Асамблеі Сіноду на тэму сінадальнасці, якое сабрала 18 000 чалавек на плошчы Святога Пятра на малітве з Папам Францішкам і больш чым 20 рознымі царкоўнымі лідарамі, Тэзэ было прапанавана падрыхтаваць наступную экуменічную малітву для ўдзельнікаў другой сесіі Сіноду.
Гэтая малітва, якая не была адкрыта для грамадскасці, адбылася пятнічным вечарам 11 кастрычніка 2024 г. на Месцы Першамучанікаў каля сабора Святога Пятра ў Ватыкане. Удзел у малітве разам з усімі ўдзельнікамі Сіноду, у тым ліку з братэрскімі дэлегатамі – асобамі, якія паходзяць з іншых Цэркваў, акрамя Рымска-Каталіцкага Касцёла – і мясцовымі экуменічнымі прадстаўнікамі ўзяў папа Францішак.
11 кастрычніка ў 1963 годзе пачаўся Другі Ватыканскі Сабор. Малітва стала часам падзякі за ўсё, што было дасягнута з часоў Сабору на шляху да еднасці хрысціян, аб якой маліўся Езус, і заступніцтва на шляху, які яшчэ наперадзе.
У адказ на запрашэнне Папы Францішка хрысціянам розных канфесій і традыцый заклікаць прысутнасць Святога Духа на працы Сінода ў дзень малітоўнага чування «Разам» у 2023 г. па ўсім свеце адбылося прыкладна 220 розных малітоўных чуванняў.
Таксама сёлета ў ваоліцах даты 11 кастрычніка ў розных частках свету адбыліся розныя ініцыятывы, каб маліцца за другую сесію Сінода.
Запіс трансляцыі Vatican News
.
Прамова папы Францішка
На афіцыйнае старонцы Ватыкана можна знайсці тэкст прамовы на розных мовах.
Ніжэй прапанаваны парадак набажэнства на час малітвы:
Здымак: Lars König / Media Team “Together”