Здымак: Raigo Tõnisalu
Даты
Субота, 28 снежня 2024 г. – серада, 1 студзеня 2025 г.
Хто можа быць удзельнікам?
Сустрэча скіраваная да моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Кіраўнік групы можа быць старэйшы. Усе месцічы Таліна запрошаныя да супольных малітваў і пасляабедзенных семінараў.
Рассяленне
Каля сарака хрысціянскіх абшчын у Таліне і на прадмесці рыхтуюцца прыняць гасцей. Яны займаюцца пошукам сем’яў, дзе чатыры ночы будуць пражываць госці, з’ядуць чатыры сняданкі ды абед 1 студзеня. Калі колькасць удзельнікаў перавысіць магчымасці прымаючых сем’яў, удзельнікам Сустрэчы будзе прапанавана групавое рассяленне па спартыўных залах або школах. Маладыя людзі з інваліднасцю павінны зарэгістравацца да 1 лістапада, каб атрымаць адпаведнае жыллё.
Якім чынам я магу паўдзельнічаць, калі ў мяне ўжо ёсць уласнае рассяленне?
Калі вы ўжо арганізавалі сабе ўласнае закватэраванне на час Сустрэчы, вам неабходна пазначыць адрас вашага пражывання ў рэгістрацыйнае форме. Акрамя таго вам неабходна прыйсці і зарэгістравацца па месцы прыбыцця, каб атрымаць праграму, квіткі і г.д. Вашыя гаспадары павінны звязацца з найбліжэйшай прымаючай абшчынай, каб растлумачыць, што вы будзеце прысутнічаць падчас Сустрэчы на мерапрыемствах менавіта ў іх абшчыне.
Па прыбыцці
Удзельнікаў будуць прымаць непасрэдна ў прымаючых абшчынах. Сёлета не будзе цэнтральнага пункта прыёму 28 снежня, як тое адбывалася звычайна. Пачынаючы з 20 лістапада каманда па падрыхтоўцы Сустрэчы ў Таліне будзе дасылаць зарэгістраваным удзельнікам кантактныя дадзеныя асобы/асобаў, адказных за іх прыём у абшчыне/абшчынах, якая/якія будуць ім прыдзеленыя. З канца лістапада і да Раства кожны ўдзельнік (лідэр групы ці падгрупы) павінен будзе звязацца па электроннай пошце ці па тэлефоне з прымаючай абшчынай у Таліне, каб удакладніць дэталі прыбыцця і размяшчэння, а менавіта: GPS-каардынаты прымаючай абшчыны, час прыбыцця, змены асабовага складу групы ў апошнюю хвіліну, асаблівыя патрэбы некаторых членаў групы (пры наяўнасці), час ад’езду і г.д. Удзельнікі Сустрэчы атрымаюць квіткі на харчаванне і праезд у грамадскім транспарце на падставе лічбаў, указаных у рэгістрацыйнае форме, і ўнёску, аплачанага да 8 снежня.
Інфармацыя для кіраўнікоў, якія рэгіструюць групы дзеля таго, каб у кожным раёне была вялікая разнастайнасць удзельнікаў, вялікія групы ўдзельнікаў, якія прыязджаюць на Сустрэчу, будуць падзеленыя паміж рознымі прымаючымі абшчынамімі на падгрупы па 15-20 чалавек.
калі вы плануеце прыбыццё аўтобусам, важна загадзя патлумачыць вашай транспартнай кампаніі, што ў Таліне трэба будзе зрабіць некалькі прыпынкаў, каб кожную падгрупу можна было высадзіць у прызначанай для яе абшчыне. Мы можам пазначыць паркоўку для аўтобусаў, але не можам забяспечыць закватэраванне для кіроўцаў аўтобусаў.
Праграма
Субота, 28 снежня 2024 г. з 08:00 да 11:00 прыбыццё ўдзельнікаў, якіх будуць прымаць непасрэдна ў мясцовых абшчынах, да каторых групы былі размеркаваны, а затым – падзел па сем’ях
15:30 сустрэча ў прымаючых абшчынах, з пазнейшым супольным выездам на вячэру і малітву
17:30 пачатак раздачы пасілкаў (частка правіянта перадназначана на ланч наступнага дня)
19:00 вечаровая малітва (да 20:15), паміж 21:00 а 22:00 вяртанне да прымаючых сем’яў
Нядзеля, 29 снежня 2024 г. сняданак па сем’ях
11:00 нядзельнае набажэнства ў прымаючай абшчыне
13:30 ланч у цэнтры горада (правіянт выдадзены наконадні)
14:30 тэматычныя семінары ў цэнтры горада
17:30 раздача пасілкаў (частка правіянта перадназначана на ланч наступнага дня)
19:00 вечаровая малітва, паміж 21:00 а 22:00 вяртанне да прымаючых сем’яў
Панядзелак-аўторак, 30-31 снежня 2024 г. сняданак па сем’ях
09:00 ранішняя малітва і праграма ў прымаючых абшчынах
12:30 ланч па дарозе ў цэнтр горада (правіянт выдадзены наконадні)
13:00 паўдзённая малітва ў храмах у цэнтры горада
14:30 тэматычныя семінары на тэмы, звязаныя з верай і духоўным жыццём, сацыяльнымі абавязкамі, культурай і мастацкай творчасцю
17:30 раздача пасілкаў
19:00 вечаровая малітва, паміж 21:00 а 22:00 вяртанне да прымаючых сем’яў
23:00 у аўторак 31 снежня: малітва ў інтэнцыі супакою па прымаючых абшчынах, пасля чаго – ‘фестываль народаў’; вяртанне ўдзельнікаў да сем’яў да 02:00.
Серада, 1 студзеня 2025 г. сняданак па сем’ях
10:00 ранішняя малітва/набажэнства, пасля – развітальная сустрэча ў прымаючых абшчынах
13:00 абед з прымаючымі сем’ямі
16:00 выезд дадому
Каталіцкая Эўхарыстыя
Большасць прымаючых абшчын будуць прадстаўнікамі розных пратэстанцкіх традыцый. Гэта будзе магчымасць пазнаёміцца з імі. Штодзённа, у другой палове дня, для ахвотных будзе цэлебравацца каталіцкая Эўхарыстыя.
Рэгістрацыя
Рэгіструйцеся па гэтае спасылцы
Рэгістрацыя трывае да 30 лістапада.
Грамадзянам Беларусі, якія не маюць віду на жыхарства ў Еўразвязе ці
тамтэйшага грамадзянства, для паездкі ў Эстонію спатрэбіцца шэнгенская
віза. Каб атрымаць візу, трэба будзе пераадолець некалькі перашкод, але
мы з радасцю дапаможам з неабходнымі працэдурамі. Нам вельмі дапамагла б
акалічнасць, калі б жадаючыя прыехаць у Талін, зрабілі рэгістрацыю да
паловы лістапада.
Кошты
Удзельнікаў просяць пакрыць кошты выдаткаў на Сустрэчу (харчаванне, транспарт, лагістыка і г.д.). Сума залежыць ад кошту жыцця ў розных краінах:
для моладзі 18-35 гадоў з Беларусі 50 €
для ўдзельнікаў, а таксама для кіраўнікоў груп, чыя прафесійная дзейнасць дазваляе, мы просім унесці 80 €.
Калі вы прыязджаеце 26 снежня ў якасці валанцёра, вы ўносіце тую ж суму.
Ваш унёсак неабходна аплаціць карткай да 8 снежня 2024 г. праз рэгістрацыйную форму. Калі вы аддаеце перавагу банкаўскаму плацяжу, калі ласка, звяжыцеся з meetings taize.fr для атрымання правільнага нумара рахунку. Калі ласка, звярніце ўвагу: мы не можам вярнуць грошы пасля здзяйснення аплаты! Пасля здзяйснення аплаты коштаў удзелу праз картку, вы аўтаматычна атрымаеце пацвярджэнне. Калі вам будзе патрэбная квітанцыя аплаты, папрасіце аб гэтым, калі будзеце рабіць аплату, а не пазней.
Падарожжа
Арганізуюцца адмысловыя аўтобусы: з Мінска (праз Полацк): кс. Яўген (+375 29 784 20 36)
з Варшавы: https://katolicydlasrodowiska.pl/eu... Квіток у два бакі: 135€
з Берліна: https://www.regenbogen-tourservice....
26 снежня – прыезд валанцёраў
Нам патрэбныя валанцёры, якія змогуць прыехаць два дні раней. Вы граеце на музычным інструменце ці спяваеце ў хоры? Магчыма, вы жадаеце дапамагчы нам у групах працы (раздача ежы, прыбіранне, падрыхтоўка месцаў для малітвы, транспарт, дапамога на семінарах і г.д.)? Магчыма, вы змаглі б падтрымаць мясцовую абшчыну падчас прыёму гасцей, арганізацыі малітваў і ранішняе праграмы?
Прыём валанцёраў 26 снежня будзе праходзіць з 09.00 да 13.00 у цэнтры горада. Вы атрымаеце папярэднюю інфармацыю і будзеце размеркаваны па прымаючых парафіях. Пятніца, 27 снежня, будзе днём, прысвечаным камплектацыі валанцёрскіх працоўных груп, рэпетыцыям хору і музыкаў, а таксама падрыхтоўцы ўдзельнікаў да прыбыцця ў мясцовыя абшчыны Таліна і прадмесцяў.
Тэмпература ў Таліне
Не забудзьцеся ўзяць з сабой цёплую вопратку і адпаведны абутак. У канцы снежня сярэднія тэмпературы тут вагаюцца каля 0°, але вы маеце быць гатовыя да тэмператур, ніжэй за 0°. Снежаньскі светлавы дзень доўжыцца тут 6 гадзін: сонца ўзыходзіць пасля 09:00 і заходзіць задоўга да 16:00. Перад выездам праверце прагноз надвор’я і наладзьце адпаведным чынам свае гаджэты!
З сабою варта мець:
праверце, ці застрахаваны вы страхаваннем грамадзянскай адказнасці
для тых, хто жыве ў Еўропе: Еўрапейская карта медыцынскага страхавання або глабальная карта медыцынскага страхавання Вялікай Брытаніі (GHIC)
дакументы (пашпарт або пасведчанне асобы) з ксеракопіяй
тапачкі (тут прынята здымаць абутак, уваходзячы ў дом)
тэлефон з зараднай прыладай
турыстычны дыванок, каб сядзець на падлозе
здымкі вашай сям’і, групы, царкоўнай абшчыны і г.д.
невялікі падарунак для вашай прымаючай сям’і
спальнік і спальны дыванок
любыя лекі, якія вам патрэбныя
Пытанні асабістае бяспекі
Калі ласка, уважліва прачытайце старонку Асабістая бяспека. Па меры набліжэння Сустрэчы яна будзе дапрацоўвацца і абнаўляцца.
Падрыхтоўка
У сацыяльных сетках @taizetallinn вы знойдзеце навіны са здымкамі з падрыхтоўкі.
Тутака можна прагледзець відэа: Мультымедыя.
Тутака можна прачытаць уступную інфармацыю: Пілігрымка Даверу працягваецца на берагах Балтыкі.
Цягам некалькіх наступных месяцаў на старонцы Тэзэ будуць апублікаваныя іншыя падрыхтоўчыя матэрыялы да Сустрэчы.