TAIZÉ

2016

Працягваючы пілігрымку ў Расію

 
З часу дзвюх пілігрымак у Маскву ў 2011 і 2015 гадах разам з моладздзю на Вялікі Тыдзень і Пасху сувязі з праваслаўнымі парафіямі ў горадзе паглыбіліся і развіваліся. Акурат адзін з братоў наконадні наведаў Маскву і Санкт-Пецярбург.

У цэнтральных парафіях двух гарадоў дзень для маладзёнаў з Расіі пачынаўся Боскаю Літургіяю, затым было вывучэнне Бібліі, а таксама малыя групы падзелу апоўдні, па чым наступала малітва са спевамі з Тэзэ. Дзень завяршаўся агапаю. Усё было арганізавана самімі маладзёнамі па блаславенні іх святароў. Ніжэй змешчаны некаторыя рэфлексіі тых, хто прымаў удзел:

Ксенія: "Брат разважаў тэкст пра намашчэнне жанчыны з сёмае главы Евангелля паводле Лукі. Спачатку словы, што ён казаў, былі такімі простымі, відавочнымі, яснымі, што - мушу прызнацца - мне здаваліся нават трывіяльнымі. Але пакрысе, а разам з тым пераканаўча, словы станавіліся ўсё больш і больш складанымі, пакуль я ўрэшце ні адчула нешта асабістае, пра што ніколі раней не задумвалася. Ён сказаў, што, бадай, самымі важнымі словамі гэтага фрагменту з’яўляюцца словы Езуса, скіраваныя да Сымона "Ці ты бачыш тую жанчыну?" Тыя словы паказваюць, што Бог бачыць кожнага як асобу, бачыць сапраўдную сутнасць кожнага чалавека і прагне з усяе моцы, каб мы змагаліся, дзеля таго, каб выпрацаваць такі спосаб бачання ў кожным з нас. Езус убачыў кабету, дзіцяці Бога, у той самы час, як Сымон бачыў толькі грэшніцу, некага, хто быў адкінуты.

Я сабе падумала, "сапраўды, каго ці што мы бачым у іншых? Ці мы глядзім праз забабоны і размяшчаем на людзях пэўныя ярлыкі? Ці мы бачым асобу, ці толькі функцыю? Калі не, ці мы прынамсі спрабуем ўбачыць чалавека па-за ярлыком?"

Для мяне тое пытанне стала цымусам абмеркавання, так, нібыта я была пастаўлена перад выбарам: насамрэч спрабаваць распазнаць асобы вакол мяне, убачыць у іх Божае святло, быць адкрытаю на іх пачуцці і думкі, адчуваць эмпатыю да іх смуткаў".

Кацярына: "Гутарка на тэму рэлігіі разам са "звычайнымі" людзьмі - гэта не тое, да чаго я звыклася, бо абсалютна не ўяўляю, як размаўляць пра такія рэчы, калі вы не святар ці навуковец. Аднак, усі тыя стэрэатыпы, што я мела, былі збураныя гэтаю сустрэчаю. Праца з Бібліяй не была лекцыяю, але, маўляў, гісторыяй сапраўдных людзей, а не толькі нейкіх персанажаў. І яны былі настолькі чалавечымі, што было набагата прасцей зразумець і спачуваць ім - усім ім, у тым ліку фарысеям.

Я крыху пабойвалася размовы ў маленькіх дыскусійных групах, бо часам мне здавалася даволі складаным быць шчыраю і прыстойнаю ў тым самым часе ў тракце дыскусіі, асабліва калі людзі вакол не вагаюцца мець свае ўласныя думкі. Але й тут я цалкам памылілася, адчуваючы сябе як дома, замест таго, каб чуць нязручнасць. Акрамя таго, што некаторыя людзі прамаўлялі больш за астатніх (і я была адною з такіх!), размова прайшла гладка, было вельмі цікава пачуць настолькі розныя ідэі, на якія натхніў кароткі фрагмент з Бібліі.

Вельмі шкада, што я не магла застацца на малітву, але нават гэтая кароткая сустрэча вельмі шмат дала мне. І, калі мне трэба будзе апісаць той дзень адным словам, гэта будзе "адкрыццё". Я вельмі ўдзячна Тэзэ, што прыехалі да нас з такою колькасцю цудаў, і спадзяюся на новую сустрэчу неўзабаве".

Вадзім: "Радасць сустрэчы і пачуццё адзінства, што ўзнікла цягам дня, памножылася і набыло пэўную поўню падчас малітвы. Яшчэ больш прыемным было знаёмства з новымі людзьмі, якія з нагоды сустрэчы ўпершыню прыйшлі ў нашую царкву".

Варвара: "Я вельмі дацэньваю тое, што розныя людзі могуць сустракацца разам. Дзеля багата каго тое была першая сустрэча з Супольнасцю Тэзэ. Цешуся, што дыскусіі ў малых групах пасля біблійных уводзінаў былі жывыя, насычаныя і шчырыя".

Вераніка: "Паходзячы з іншае хрысціянскае супольнасці, я насамрэч атрымлівала асалоду ад Боскае Літургіі. Я была здзіўлена і радая адначасова, што, не будучы ў стане магчы прыняць Святую Камунію, я магла ўзяць бласлаўлёны хлеб, як тое адбываецца ў Тэзэ".

Апошняе абнаўленне: 23 September 2016