«Ён самы вядомы эстонец у свеце!», – папярэджваюць нас эстонцы, якія суправаджаюць нас, каб наведаць цэнтр Арво Пярта ў вёсцы Лаўласмаа, у 40 хвілінах на паўночны захад ад Таліна.
Нарадзіўся 11 верасня 1935 году, перажыў савецкі час. Пасля навучання па класе кампазітара ў Таліне ён пісаў музыку да фільмаў. У 1972 годзе прыняў праваслаўе. У разгар савецкага перыяду усё больш тэкстаў ён пісаў на рэлігійныя тэмы, што й стала прычынай яго адсоўвання ўбок, і, нарэшце, да выгнання ў 1980 годзе ў Аўстрыю, а потым у Берлін. З 2010 года ён зноў жыве ў Эстоніі. Ягоная дарога адкрыцця хрысціянскае веры нанава з’яўляецца сімвалам для яго пакалення.
Калі прырода адыгрывае ключавую ролю ў яго кампазітарскай творчасці, дык перадусім тыя тэксты вядуць яго. Цэнтр Арво Пярта, які з’яўляецца падсумаваннем ягонае працы, знаходзіцца ў лесе. Шырока адкрытая вонкі драўляная архітэктура акунае наведвальніка ў прыроду.
У цэнтры ўнутранага двара ў праваслаўных традыцыях аформлена невялікая каплічка. Стары Адам стаіць тварам да Хрыста, новы Адам у атачэнні двух святых Афона ХХ стагоддзя: Сілуана і Сафронія.
Цытаты з Арво Пярта
- • Тое, як мы жывем, залежыць ад нашага стаўлення да смерці; тое, як мы ствараем музыку, залежыць ад нашага стаўлення да цішыні.
- • Мне заўсёды хочацца, каб музыка кранала слухача. Падобна таму, як дзверы храма павінны быць адчыненыя для ўсіх, музыка павінна гучаць, каб усе дзверы былі адчыненыя.
- • Паляпшэнне свету пачынаецца не з іншага боку свету, а знутры вас саміх. Міліметр за міліметрам. Што на нотнай паперы азначае міліметр? Што гэта за зброя пры правільным яе вымярэнні? Гэта школа, якая кшталтуе душу, а не толькі школа кампазіцыі.
- • Музыка – мой сябар: яна ўсё разумее, спачувае, даруе. Яна суцяшэнне, хустачка, каб высушыць мае слёзы смутку, і крыніца слёз радасці, вызвалення і ўцёкаў. Але гэта яшчэ і церні ў маёй плоці і ў маёй душы; гэта яна мяне працверазяе і вучыць пакоры.
- • Цішыня заўсёды дасканалейшая за музыку. Вам проста трэба навучыцца гэта чуць. У канчатковым рахунку, цішыня з’яўляецца поўняю.
- • Для мяне напісанне музыкі – гэта сустрэча з боскае часткаю невядомага.
- • Гэта заўсёды цудоўны момант, калі ты зусім заблукаў, калі амаль нічога не шукаеш. Перадусім, вы не мусіце нічога рабіць. Мае быць цішыня. Мы павінны змірыцца з нашым бяссіллем. А тое, што застанецца пасля, – гэта нібы падарунак.
- • Калі молішся, трымай Бога за руку сваім сэрцам, як дзіця, якое ўвесь час шукае рукі сваіх бацькоў
- • Цярплівасць – гэта школа, але цярплівасць з пакорным і ўдзячным духам – гэта ўніверсітэт.
[1]
Пералік знакавых твораў Арво Пярта, даступных на YouTube
□ Aliinale
□ Bogoroditse Djevo
□ Symphonie n°3
□ La lamentation d’Adam
□ Tabula Rasa
□ Fratres
□ Le chant de Silouane
Прыемнага праслухоўвання!