TAIZÉ

Талін 2024-2025

Афармленне месцаў малітвы

 

Сёлетняе афармленне катка Tondiraba, месца вечаровых малітваў, натхнёна працамі эстонскай мастачкі Ану Раўд. Ану Раўд, якая нарадзілася ў 1943 годзе, – вядомая эстонская мастачка па тэкстылю. Яна жыве і працуе на ферме ў сельскай мясцовасці недалёка ад Тарту. Сваё натхненне яна знаходзіць у традыцыйных матывах краіны, а таксама сузіраючы ​​наваколле ды спаглядаючы праз вакно. Яна таксама актыўна ўдзельнічае ў прапагандзе мастацтва і народнай культуры Эстоніі.

Фарматы і матывы, якія выкарыстоўваюцца для афармлення, пагружаюць нас у зіму і холад, збліжаючы розныя элементы эстонскае вёскі і культуры. У цэнтры ўсяго гэтага перад намі адкрываецца простая сцэна: нараджэнне Езуса. У холадзе і снезе цёплае жыллё, гасцінныя яслі. Яслі становяцца тым цэнтрам, які збліжае нас у супольнай малітве, цяплом ахінае нас у самым сродку зімы.

Калі мы прадставілі наш праект аздаблення Ану Раўд, яна адрэагавала наступным чынам: «Мы пасярод цёмных лістападаўскіх дзён у Эстоніі, і мы чакаем святла, мы чакаем нараджэння караля, нараджэння Езуса».


Артыкул на гэтае старонцы паказвае некаторыя аспекты жыцця і творчасці мастачкі Ану Раўд.

Апошняе абнаўленне: 29 December 2024